Квіткі на хуткасны электрацягнік рэгіянальных ліній набываюцца па сістэме "Экспрэс", то бок у касах пасажырскіх цягнікоў. Маршрут Орша - Мінск карыстаецца вялікай папулярнасцю цэлы год, перш за ўсё таму, што з нашага горада ў сталіцу едзе многа маладых людзей, яны з'яўляюцца студэнтамі сталічных навучальных устаноў. Толькі за першы месяц выкарыстання электрацягнікоў бізнэс-класа удалося перавезці 22 тысячы пасажыраў. Часта цягнікі запоўненыя цалкам, такая карціна назіралася, напрыклад, 28 студзеня, хаця большасць студэнтаў цяпер на вакацыях пасля сесіі, гэты факт сведчыць пра тое, што маршрут вельмі важны і папулярны сярод людзей. Набываць квіткі на электрацягнік можна загадзя, за 45 сутак да паездкі. У першыя дні выкарыстання назіраліся смешныя выпадкі, калі ў вагоны заходзілі людзі з квіткамі на звычайную "электрычку", але служба абслугоўвання экспрэснага маршруту паспяхова спраўлялася са сваімі абавязкамі.

Хаця графік гэтага цягнірка і не ідэальны, але ж квіткоў, сапраўды, на яго няма. Учора за некалькі гадзін хацеў купіць - пуста.
і ў мяне тая ж праблема была колькі дзён таму.
а "тая ж праблема" по пути следования скоростной электрички -- повсюду!!!! http://regionby.org/ Только в Орше и в Минске билеты ещё хоть как-то можно купить, а в Борисове, Толочине и тд - днём с огнём не сыщешь(((
Бывает!)Но не отчаиваемся!Едем в Минск и покупаем там))
А на вечаровыя рэйсы, дарэчы, прасцей узяць. Нават за дзве гадзіны да адпраўлення бываюць квіткі.