orsha.eu
НБРБ USD EUR RUB
19.05 -0.5%8210 -0.1%10400 0.9%261.5
18.05 0%8170 -0.2%10390 0%264
17.05 -0.2%8170 1%10370 1.7%264
Лагін:
Пароль:
 
рэгістрацыя карыстальніка
аднаўленне пароля
bel :: rus
Экскурсіі да гандляроў
02.01.2012 15:35, панядзелак, Здарэння
прагляды: 308, каментары: 1, рэйтынг: 2.000

Экскурсіі да гандляроў

У Віцебскай вобласці напярэдадні Новага году міліцыя канфіскоўвала піратэхнічныя сродкі, у Оршы было нямала такіх эпізодаў.  

Адзначыць Новы год феерверкам, петардай ці бенгальскім агнём - добрая справа, аднак часта піратэхнічная прадукцыя завозіцца ў краіну нелегальна альбо вырабляецца ў самой Беларусі. Так ці іначай, на продаж піратэхнікі існуюць пэўныя абмежаванні, многія піратэхнічныя сродкі забароненыя наогул. Напярэдадні Новага году ў Віцебскай вобласці было канфіскавана 28 тысяч штук піратэхнічных вырабаў. Рэйды па гандлёвых кропках і іншых месцах, дзе маглі знаходзіцца забароненыя рэчы, пачаліся яшчэ ў першыя дні снежня. Агульная сума коштаў канфіскаванай піратэхнікі - 48,4 мільёну беларускіх рублёў. Акрамя Оршы парушэнні правілаў продажу піратэхнікі і іншыя элементы, за якімі следуе адміністратыўная адказнасць зафіксаваныя ў Шаркаўшчынскім, Лепельскім, Браслаўскім раёнах, Полацку і Віцебску. 

каментары (1)
пакіньце сваё меркаванне!