«Anima» — на латыні «душа». У новай кнізе Народны паэт прадстаўляе сутнасць жыцця, спробу сам-насам пагутарыць з Нябёсамі. «Усё прыходзіць і праходзіць, узнікае і знікае. Неўміручая толькі душа Чалавека. Каб заставацца сабой, мусіць берагчы сваю душу», піша ён.
Кніга «Аnima» — дзясятая кніга Рыгора Барадуліна, якую парафія Чырвонага касцёла ў Мінску выдала за апошнія пяць гадоў. Тут яе можна набыць.
Аршанцы віншуюць паэта. Многія добра ведаюць яго творчасць, неаднаразова сустракаліся з Рыгорам Барадуліным, сябрам нашага славутага земляка Уладзіміра Караткевіча на творчых прэзентацыях у Воршы. Усе прыхільнікі творчасці паэта жадаюць яму ў Новым 2012 годзе моцнага здароўя і новых творчых здзяйсненняў.
