orsha.eu
НБРБ USD EUR RUB
19.05 -0.5%8210 -0.1%10400 0.9%261.5
18.05 0%8170 -0.2%10390 0%264
17.05 -0.2%8170 1%10370 1.7%264
Лагін:
Пароль:
 
рэгістрацыя карыстальніка
аднаўленне пароля
bel :: rus
Камфортная нара для лісы
04.01.2012 13:42, серада, Культура
прагляды: 518, каментары: 1, рэйтынг: 3.576

Камфортная нара для лісы

У Дубровеньскім раёне папуляцыя лісаў капае сабе вялікія геаметрычна роўныя норы на старажытным курганным могільніку.

Раней мы ўжо паведамлялі, што краязнаўчая секцыя МГА "Звяз", праводзіўшы экспедыцыю з мэтай вывучэння старажытнага кургана каля чыгуначнай станцыі Хлюсціна, выявіла раскопы зробленыя "чорнымі капацелямі". У некалькіх раскопах знаходзіліся чалавечыя чарапы ды іншыя косткі. У адным раскопе ліса выкапала сабе нару, адкуль таксама выкінула некалькі костак.

Выявіўшы разбурэнне помніку, сябры "Звязу" звярнуліся ў мясцовы аддзел міліцыі. Доўгі час міліцыянты спадзяваліся, што курган знаходзіцца на тэрыторыі не дубровеньскага, а Аршанскага раёну. Відавочна, што супрацоўнікам міліцыі не хацелася браць на свой аддзел "вісяк" - справы "чорных капацеляў" яшчэ ніколі не былі раскрытыя.

Тое што супрацоўнікі міліцыі не хацелі шукаць марадзёраў падцверджвае і адказ з Дубровенькага РАУС, які на днях атрымалі краязнаўцы.

Паводле адказу, на кургане не выяўленыя прыкметы жыццядзейнасці чалавека. А "человеческие костные останки оказались на поверхности в результате жизнедеятельности лисы".

Па словах ініцыятара экспедыцыі Ігара казмерчака: "Ліса там сапраўды жыве і вырыла нару, але яна вырыла нару ў яміне прыблізна паўтара метра дыяметрам, які сама ліса капаць не будзе, калі, канешне, не капае сабе нару з балконам. Да таго ж ліса жыве толькі ў адным раскопе, а іх там некалькі, больш за паўметра глыбінёю".

Некалькі раскопаў на кургане маюць геаметрычна правільную форму - квадрат і круг. Цяжка сабе ўявіць, што ліса будзе капаць нару па законах геаметрыі.

Тым не меньш, крымінальную справу адкрываць не сталі, а, значыць, лісы-марадзёры могуць працягнуць "будаваць норы" і разбураць помнік.

каментары (1)
пакіньце сваё меркаванне!
Дачушкі і матулі
222/0, рэйтынг: 1.123