Названы савет быў створаны ў 2009 годзе пасля таго як у гарвыканкам афіцыйна звярнулася моладзевая грамадская арганізацыя "Звяз" з прапановай стварыць з краязнаўцаў такі орган, які спрыяў бы захаванню спадчыны і дапамагаў у яе аднаўленні. Тады ж Звязаўцы прапанавалі ўвесці і свайго прадстаўніка ў "Савет".
У выніку гэта атрымалася адна з нешматлікіх прапановаў грамадскіх арганізацыяў, якая была падтрымана мясцовымі чыноўнікам, хаця прадстаўніка самой арганізацыі ў Савет так і не ўключылі.
З таго часу "Савет" не правёў аніводнага паседжання. І цяпер выканкам вырашыў "Прызнаць страціўшым сілу Палажэнне аб каардынацыйным савеце па ахове гісторыка-культурнай спадчыны... ...і яго склада"
На думку старшыні МГА "Звяз" Алеся Шутава: "У мясцовых чыноўнікаў з самага пачатку не было рэальнай патрэбы прыцягваць грамадскасць да пытанняў аховы спадчыны. Яны досыць добра асвоілі методыку напісання адпісак, справаздачаў, за якімі няма рэальнай працы. Так атрымалася і на гэты раз. Па ініцыятыве знізу выканкам стварыў грамадскую камісію, але ніводнага разу не здолеў яе сабраць. Бюракратычная машына правярнула халасты абарот і вярнулася на зыходныя пазіцыі."
