orsha.eu
НБРБ USD EUR RUB
19.05 -0.5%8210 -0.1%10400 0.9%261.5
18.05 0%8170 -0.2%10390 0%264
17.05 -0.2%8170 1%10370 1.7%264
Лагін:
Пароль:
 
рэгістрацыя карыстальніка
аднаўленне пароля
bel :: rus
Канцэрт у памяць Аляксея Голікава
11.01.2012 00:51, серада, Культура
прагляды: 265, каментары: 0, рэйтынг: 1.064

Канцэрт у памяць Аляксея Голікава

У суботу на малой сцэне Бараньскага ДК рок-клуб "Doors" правёў канцэрт у памяць свайго ўдзельніка, музыкі Аляксея "Мэд" Голікава.

У гэты вечар на сцэну выходзілі людзі, якія непасрэдна ведалі Аляксея. Сярод таго што гралі музыкі таксама былі песні якія нейкім чынам звязаныя з памяццю загінулага ў мінулым годзе Мэда.

Атмасфера ў залі не была канцэртнай, хутчэй нагадвала грамадскую паніхіду з выступамі жывых гуртоў. Хаця над сцэнай і вісела расцяжка "С новым годом", А ў адным з кутоў залі стаяла святочная елка, што засталася пасля мерапрыемстваў ДК, але людзі больш звярталі ўвагу не на атрыбуты свята, а на фотаздымкі розных часоў жыцця Аляксея, што з дапамогай праэктара паказваліся на сцяне. Большасць людзей, што прыйшлі ў суботу на канцэрт сядзела за столікамі, размаўляючы і гледзячы на тыя фотаздымкі.

Усе фінансы атрыманыя ад канцэрта арганізатары абяцаюць перадаць бацькам музыкі, для ўстаноўкі на яго магіле помніка.  

каментары (0)
пакіньце сваё меркаванне!