orsha.eu
НБРБ USD EUR RUB
19.05 -0.5%8210 -0.1%10400 0.9%261.5
18.05 0%8170 -0.2%10390 0%264
17.05 -0.2%8170 1%10370 1.7%264
Лагін:
Пароль:
 
рэгістрацыя карыстальніка
аднаўленне пароля
bel :: rus
Адказ прыйшоў: адмовіць!
27.01.2012 23:46, пятніца, Палітыка
прагляды: 385, каментары: 4, рэйтынг: 5.588

Адказ прыйшоў: адмовіць!

Пікеты ў Оршы забараніць. Такі адказ атрымалі ад мясцовых уладаў прадстаўнікі Аршанскай гарадской партыі левых «Справядлівы сьвет», якія планавалі правесці пікеты з мэтай пратэсту супраць пагаршэньня эканамічнага становішча насельніцтва, росту беднасьці і галечы.
 

Першы сакратар Аршанскага гаркаму Мікалай Дзямідаў  паведаміў: “Гэта не стала для нас нечаканасцю. Мы падавалі 4 заяўкі на правядзенне 28 студзеня пікетаў.Зьбіраліся правесьці іх на гарадзкім стадыёне па вуліцы Леніна і ў Прыдняпроўскім парку. Менавіта гэтыя месцы вызначаныя гарвыканкамам для правядзеньня масавых мерапрыемстваў. І, хоць рашэньне гэтае прынятае яшчэ ў 2007 годзе, з тае пары аршанскія ўлады не далі ніводнай згоды на правядзеньне пікету, мітынгу ці вулічнага шэсьця.
Як заўсёды, чыноўнікі спасылаюцца на розныя законы і падзаконы, выгодныя для іх. Нават даходзіць да абсурду. Сёлета аказалася, што гарадзкі стадыён ужо не з”яўляецца месцам для правядзення пікетаў, іх праводзіць можна толькі ў Прыдняпроўскім парку, і толькі ў дакладна вызначаным месцы – насупраць будынку №30 па вуліцы К.Маркса. І наогул, забараняецца правядзенне адначасова некалькіх масавых мерапрыемстваў у адным месцы, гаворыцца ў афіцыйнай паперы. Таму, залепшае зусім адмовіць у правядзенні пікетаў, што і было зроблена.
Але мы не згодныя і будзем пісаць скаргу ў пракуратуру. А 28 лютага раздадзім аршанцам улёткі з матэрыяламі аб пагаршэнні эканамічнага становішча і жыцця людзей».
 

Штраф плаціць не трэба
261/0, рэйтынг: 1.028
каментары (4)
пакіньце сваё меркаванне!
Коммунисты не сдаются
229/7, рэйтынг: 7.436