На сустрэчу з мясцовым актывам АГП прыехаў кіраўнік партыі Анатоль Лябедзька, намеснік старшыні Анатоль Паўлаў і аналітык Валер Карбалевіч. Размова атрымалася даволі жывой. Акрамя поспехаў актыўна абмяркоўваліся і праблемы партыі. Пры гэтым, аршанскія актывісты шмат у чым дапускалі крытыку кіраўніцтва АГП.
Асноўнае пытанне якое зараз турбуе ўсе партыі краіны - фармат удзелу ў набліжаючыхся парламнцкіх выбарах таксама не было абдзелена ўвагай. паводле меркавання кіраўніцтва партыі чысты байкот выбараў прынясе мала эфекту. Бо ўлада можа сама выставіць кандыдатаў "пад нумарам два". Прычым быць нумар два могуць пагадзіцца і псеўдаапазіцыйныя лідары, накшталт, Гайдукевіча і Цярэшчанкі. З іншага боку ўдзельнічаць у выбарах па сцэнару ўлады партыі таксама не мае намеру. Зараз АГП выпрацоўвае такую стратэгію, якая магла б прынесці найбольш плёну як для партыі, так і для грамадства ў цэлым. Але такая стратэгія пакуль яшчэ не гатовая.
