orsha.eu
НБРБ USD EUR RUB
19.05 -0.5%8210 -0.1%10400 0.9%261.5
18.05 0%8170 -0.2%10390 0%264
17.05 -0.2%8170 1%10370 1.7%264
Лагін:
Пароль:
 
рэгістрацыя карыстальніка
аднаўленне пароля
bel :: rus
Шахматны фестываль ужо ідзе
26.01.2012 19:01, чацвер, Спорт
прагляды: 329, каментары: 0, рэйтынг: 2.179

Шахматны фестываль ужо ідзе

У Оршы стартаваў міжнародны шахматны фестываль "Орша-2012". 

У двух турнірах майстроў ідзе сур'ёзная і напружаная барацьба. У майстарскім турніры №1 пасля трох тураў лідзіруе наш зямляк Дзмітрый Буланаў - 2,5 ачкі. Буланаў мае найвышэйшы сярод усіх сапернікаў рэйтынг, а менавіта паказчык 2387 пунктаў. Буланаў абгуляў расіяніна Валянціна Уласава і яго суайчынніка Максіма Валковіча. Унічыю Буланаў звёў паядынак супраць яшчэ аднаго беларуса - Вадзіма Аляксеева. 

У майстарскім турніры №2 першынство пасля трох партый захапілі беларус Віталь Мерыбанаў і прадстаўнік Расіі Вячаслаў Міхайлаў, у іх па 2,5 ачкі. Удзельнічае ў гэтай секцыі і аршанец Станіслаў Цыганчук. Станісаў мае рэйтынг 2341. Станіслаў выйграў у Уладзіслава Гарланава з Расіі, унічыю згуляў з іншым расіянінам Паўлам Другавым і саступіў яшчэ аднаму ўсходняму суседу Уладзіміру Сандрыну. 

каментары (0)
пакіньце сваё меркаванне!
Скончыліся партыі
249/0, рэйтынг: 1.560