orsha.eu
НБРБ USD EUR RUB
19.05 -0.5%8210 -0.1%10400 0.9%261.5
18.05 0%8170 -0.2%10390 0%264
17.05 -0.2%8170 1%10370 1.7%264
Лагін:
Пароль:
 
рэгістрацыя карыстальніка
аднаўленне пароля
bel :: rus
Абсталяванне як закладнік
30.12.2011 14:04, пятніца, Эканоміка
прагляды: 311, каментары: 1, рэйтынг: 2.244

Абсталяванне як закладнік

Дзеля атрымання крэдыту аршанскі ільнокамбінат аддаў пад залог уласнае абсталяванне.

Ільнокамбінат атрымае крэдыт ад “БПС-Сбербанк”. Раней прадпрыемства марна спрабавала пазычыць грашовыя сродкі дзеля працягнення нармалёвай працы ў Еўразійскага банку развіцця, але той адмовіў у атрыманні неабходных 85 мільёнаў еўра.

“БПС-Сбербанк” пагадзіўся прадаставіць крэдыт, але на ўмовах залогу. Агульны кошт абсталявання ільнокамбіната большы за 56,8 мільярду рублёў, згодна з пастановай Савета Міністраў абсталяванне закладзена да 30 сакавіка 2012 году, адпаведна, у выпадку невыканання сваіх абавязкаў прадпрыемства рызыкуе страціць усё, на чым можна працаваць. Усе планы па мадэрнізацыі, якія агучваюцца штогод на розных нарадах, у выніку правальваюцца, надышоў час чарговай ганебнай дамовы.