orsha.eu
НБРБ USD EUR RUB
19.05 -0.5%8210 -0.1%10400 0.9%261.5
18.05 0%8170 -0.2%10390 0%264
17.05 -0.2%8170 1%10370 1.7%264
Лагін:
Пароль:
 
рэгістрацыя карыстальніка
аднаўленне пароля
bel :: rus
Прыз - каўбаса
14.02.2012 17:34, аўторак, Эканоміка
прагляды: 244, каментары: 2, рэйтынг: 2.927

Прыз - каўбаса

Сайт www.crisisby.net разыгрывае палку каўбасы ў якасці антыкрызіснага прыза.

Раскажы пра крызіс – выйграй прыз

У лютым мы разыгрываем - палку сапраўднай смачнай кілбасы і аплату за месячнае карыстанне Інтэрнэтам*
    У мясцовай краме ківі танней, чым беларускія гуркі?
    На працы звольнілася адразу сем чалавек і з’ехалі за мяжу на заробкі?
    З раніцы людзі стаяць у чэргах па таннае малако, хлеб і косткі?

Ты гэта ўсё бачыш і маўчыш?
Не маўчы. Будзь смелым. Атрымай прыз!
Зайдзі на crisisby.net і напішы два-тры сказы пра кошты, дэфіцыт, звальненні ці працоўную міграцыю. Нічога не выдумляй, будзь праўдзівым і штомесяца атрымай антыкрызісны прыз!

Як атрымаць прыз?
1. Пішы паведамленні на crisisby.net.
2. Пакінь для зваротнай сувязі пад кожным паведамленнем свой e-mail (яго не ўбачыць ніхто акрамя адміністрацыі сайта).
3. Раскідай спасылку на сваё паведамленне crisisby.net – сябрам і знаёмым у сацыяльныя сеткі.

Хто пераможа?
Пераможа той, чыё паведамленне будзе набольш расшараным (запошчаным і перапошчаным у сацыяльных сетках).
Як даслаць паведамленне?

Дадаць паведамленне на crisisby.net вельмі проста. Як? Выбірай любы варыянт:
    Зайдзі на сайт crisisby.net, націсні кнопку ПАВЕДАМІЦЬ (http://crisisby.net/reports/submit).
    Дашлі сваё паведамленне на e-mail: crisisbynet@gmail.com.
    Адпраў SMS: +37065279366.
    Калі ты ў Твітары, напішы свае 140 сімвалаў пра крызіс з хэштэгам #crisisby.

Тваё паведамленне з'явіцца на мапе на сайце crisisby.net і ў ленце паведамленняў адразу пасля прэмадэрацыі.
Наперад!

* Аплочваецца месячная плата за Інтэрнэт любога правайдэра і тарыфнага плана, але толькі індывідуальным карыстальнікам.

Сайт www.crisisby.net – гэта інтэрактыўная пляцоўка для народнага маніторынгу крызісных з’яў у Беларусі. Даслаць паведамленне, пакінуць спасылку на тэкст, фота ці відэа можа кожны. Паведамленні з’яўляюцца ў выглядзе кропак на мапе. У адрозненні ад навінных рэсурсаў, у Crisisby няма рэдактароў, а інфармацыя паступае непасрэдна ад грамадзян. У адрозненні ад сацыяльных сетак, на Crisisby не патрабуецца рэгістрацыя, а новыя паведамленні фіксуюцца на інтэрактыўнай мапе, сістэматызуюцца па катэгорыях і лёгка знаходзяцца па даце ці месцы.

каментары (2)
пакіньце сваё меркаванне!