09:00

+8

4 м/с

987 гПа

12:00

+8

4 м/с

988 гПа

15:00

+8

4 м/с

990 гПа

18:00

+9

5 м/с

991 гПа

21:00

+6

2 м/с

992 гПа

Рэгіён, Культура

Да Цэліны Бажэнцкай

17.02.2015 11:11

3936 праглядаў, 17 каментароў

У вёску Антавіль прайшла краязнаўчая экспедыцыя

Краязнаўчая секцыя аршанскага моладзевага грамадскага аб'яднання "Звяз" арганізавала экспедыцыю ў вёску Антавіль - да месца нараджэння блаславёнай Цэліны Бажэнцкай. Цэліна Бажэнцкая паходзіла з роду аршанскай шляхты Хлюдзінскіх. Іхняму роду належалі Хорабрава, Антавіль, Дзянісаўка. Поўнае імя блаславёнай - Цэліна Разалія Леанарда Хлюдзінская-Бажэнцкая нарадзілася 29 кастрычніка 1833 года. Будучая манахіня імкнулася сыйсці ў манастыр яшчэ ў маладосці, але бацькі забаранілі, давялося выходзіць замуж. Тады ва ўзросце 20 гадоў яна і пераехала ў маёнтак мужа пад Гродна. За аказанне медычнай дапамогі паўстанцам Каліноўскага Цэліна была арыштавана і разам з дачкой Ядзвігай (на той момант узрост дачкі складаў усяго некалькі тыдняў) змешчана ў вязніцу Гродна. Пазней Бажэнцкія разам з'язжаюць у Вену дляь лячэння паралізаванага мужа. праўда, лячэнне карысці не прыносіць, Іосіф Бажэнцкі памірае. Тады Цэліна прымае манаскі пострыг і з цягам часу стварае ўласны жаночы манаскі ордэн сясцёр з мёртвых паўстання Госпада нашага. Ордэн на чале з Цэлінай Бажэнцкай прапаведуе па ўсім свеце (Польша, Балгарыя, ЗША і г.д.) сярод каталікоў як лацінскага, так і грэчаскага абраду (Уніятаў). Памерла Цэліна Бажэнцкая ў 1913 годзе. Беатыфікацыя нашай зямлячкі распачалася па ініцыятыве Папы Рымскага Пія ХІІ, а скончыў беатыфікацыю Бенедыкт XVI у 2007 годзе.

Па меркаванні ўдзельнікаў краязнаўчай секцыіі АМГА "Звяз" месца нараджэння Цэліны Бажэнцкай магло б стаць месцам паломніцтва каталікоў з усяго свету, пры ўмове з'яўлення адпаведнай інфраструктуры. Прэзентацыя Антавіля, як культавага месца магло б значна паспрыяць развіццю турызма ўвогуле і рэлігійнага турызма ў прыватнасці, ў нашым рэгіёне. Менавіта для разгляду інфраструктуры краязнаўчай секцыяй і была арганізавана экспедыцыя. Шлях да месца нараджэння бляславёнай і назад удзельнікі экспедыцыі прайшлі пешку.

На фота: старая алея да Антавіля ўздоўж былой дарогі ад Мажэеўкі

На фота: від на Антавіль

На фота: такі мост трэба перайсці ў вёсцы, каб патрапіць да месца нараджэння Блаславёнай

На фота: вясковая забудова Антавіля

На фота: крыж на месцы маёнтка ў якім нарадзілася Цэліна Бажэнцкая

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Да Цэліны Бажэнцкай

У вёску Антавіль прайшла краязнаўчая экспедыцыя

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение