06:00

+7

6 м/с

975 гПа

09:00

+7

7 м/с

975 гПа

12:00

+8

7 м/с

976 гПа

15:00

+9

7 м/с

980 гПа

18:00

+10

5 м/с

982 гПа

Орша, Грамадства

Орша патрапіла ў пробкі

28.11.2013 13:26

3988 праглядаў, 4 каментара

Штораніцы і штовечар рух транспарту ў цэнтры гораду значна замаруджаны

Пасля закрыцця маста на ільнокамбінаце ўвесь рух транспарту з мікрараёнаў Задняпроўя перанакіраваўся на мост паміж вуліцамі Камсамольскай і Магілёўскай. Адпаведна нагрузка павялічылася і на гэтыя вуліцы.

Два разы на суткі тут выстройваюцца чэргі з аўтамабіляў. Раніцай найбольшы пік прыходзіцца на час з 7 да 9 гадзін, вячэрняя пробка выстройваецца з 17 да 19 гадзін. У выходныя пробкі больш прывязаныя да раскладу працы гарадскога рынку.

Найбольш праблематычнымі скрыжаваннямі сталі перасячэнне вуліцаў Карла Маркса і Камсамольскай, а таксама Камсамольскай і Леніна. Некалькі першых пасля закрыцця маста вечароў рухам тут кіравалі рэгуліроўшчыкі, а і пры гэтым у грамадскім транспарце можна было прастаяць да 20-30 хвілін.

Грамадскі транспарт, як раз такі, найбольш церпіць ад пробак. Справа ў тым, што на скрыжаванні Камсамольскай і Леніна пераважная большасць аўтобусаў і маршрутак робіць левы паварот. Паводле правілаў дарожнага руху пры левым павароце аўтамабіліст мусіць прапусціць транспарт які рухаецца па прамой. З-за таго што транспарту тут збіраецца шмат, то пакуль гарыць зялёны сігнал светлафору левы паварот паспяваюць зрабіць два-чатыры аўтамабілі. Астатнія ў чаканні сваёй чаргі ствараюць пробку, якая вечарам расце ўсё больш і больш.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Орша патрапіла ў пробкі

Штораніцы і штовечар рух транспарту ў цэнтры гораду значна замаруджаны

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение