12:00

+1

9 м/с

969 гПа

15:00

+1

9 м/с

973 гПа

18:00

+2

7 м/с

978 гПа

21:00

+0

2 м/с

981 гПа

00:00

+1

4 м/с

983 гПа

Орша, Грамадства

ІП сустрэліся з уладамі (дапоўнена)

20.01.2016 14:16

4234 прагляду, 19 каментароў

Аршанскія ўлады — прадпрымальнікам: ідзіце ў калгас!

Вялікая частка індывідуальных прадпрымальнікаў Оршы, якія займаюцца продажам адзення і ў 2016 годзе яшчэ не выходзілі на працу, сустрэліся з прадстаўнікамі мясцовай улады. Надзеі на вырашэнне сітуацыі не спраўдзіліся. Сустрэча адбылася каля гарвыканкама. Прадпрымальнікі пакінулі ліст з патрабаваннем скасавання ўказу № 222. Прадстаўнікі мясцовай улады, якія прысутнічалі на сустрэчы, не пажадалі доўга выслухваць гасцей і, як піша старшыня абʼяднання прадпрымальнікаў "Перспектыва" Анатоль Шумчанка ў сваім фэйсбуку, нават прапанавалі індывідуальным прадпрымальнікам ісці на працу ў калгас.

Намеснік начальніка РАУС пагражаў прадпрымальнікам законам аб масавых мерапрыемствах:

Відэа

Хроніка падзей ад orsha.eu. 14 снежня на форуме прадпрымальнікаў у Менску многія ІП заявілі аб намеры вымушана прыпыніць сваю працу з 1 студзеня 2016 года ў сувязі з аб'ектыўнай немагчымасцю выканання патрабаванняў указа № 222 і тэхнічнага рэгламенту. Згодна з указам № 222 аб рэгуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці, з 1 студзеня 2016 г. ІП павінны будуць рэалізоўваць прадукцыю легпрама, увезеную з краін Мытнага саюза, толькі з суправаджальнымі дакументамі.

Мы фатаграфавалі пустыя месцы на Цэнтральным рынку яшчэ 5-га студзеня. Затым, ужо 6-га студзеня, прадпрымальнікі Оршы правялі першы мітынг супраць указу прэзідэнта. 10-га студзеня ІП Оршы не выйшлі на працу ў самы папулярны дзень, чым засведчылі сур'ёзнасць сваіх намераў. 20 студзеня была сустрэча з прадстаўнікамі мясцовай улады, якая пакуль толькі загнала сітуацыю ў яшчэ большы тупік, а прадпрымальнікаў яшчэ і абразілі.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: ІП сустрэліся з уладамі (дапоўнена)

Аршанскія ўлады — прадпрымальнікам: ідзіце ў калгас!

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение