18:00

+9

8 м/с

984 гПа

21:00

+9

9 м/с

982 гПа

00:00

+8

7 м/с

980 гПа

03:00

+9

5 м/с

978 гПа

06:00

+9

5 м/с

979 гПа

Орша, Грамадства

Афрыканскі квартал у горадзе?

01.04.2016 14:28

4168 праглядаў, 15 каментароў

У новым раёне Оршы плануецца пабудова дамоў для бежанцаў-афрыканцаў, якія прыедуць працаваць на Ільнокамбінат.

У колішняй вёсцы Ліпкі-Ярашэвічы, якая была ўключаная ў рысу горада Орша, плануецца збудаваць некалькі дамоў для афрыканцаў, самалійцаў па нацыянальнасці. Пакуль невядома, колькі чалавек прыедзе ў Оршу, аднак Ільнокамбінат запатрабаваў новых работнікаў. На камбінаце ўжо працуюць кітайцы, якія ходзяць харчавацца асобна ад беларусаў.

Мяркуецца, што новыя дамы па вуліцы Ярашэвіцкай не будуць шматпавярховымі, верагодна будаўніцтва абмяжуецца двума паверхамі. Наўрад ці афрыканцаў прыедзе вельмі многа, на вытворчасць пакуль не патрабуецца шмат кадраў. Нагадаем, у Оршу яшчэ ў савецкія часы прыехала нямала в'етнамцаў, многія з якіх дагэтуль жывуць у нашым горадзе.

Ярашэвічы — новы раён Оршы, які імкліва развіваецца. Раней orsha.eu паведамляў пра новы аўтобусны маршрут туды. На вуліцу Ярашэвіцкую адзін раз у дзень заходзяць маршруты №10, №6 і №4.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Афрыканскі квартал у горадзе?

У новым раёне Оршы плануецца пабудова дамоў для бежанцаў-афрыканцаў, якія прыедуць працаваць на Ільнокамбінат.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение