09:00

+8

4 м/с

987 гПа

12:00

+8

4 м/с

988 гПа

15:00

+8

4 м/с

990 гПа

18:00

+9

5 м/с

991 гПа

21:00

+6

2 м/с

992 гПа

Орша, Грамадства

У Оршу прыходзіць “Бітва розумаў”

15.08.2016 21:16

3768 праглядаў, 0 каментароў

Аршанскія інтэлектуалы 18-га жніўня ўпершыню згуляюць у “Бітву розумаў”.

Аршанскім эрудытам палюбілася “Мазгабойня”. Цяпер жа яе заменіць у нашым горадзе новае інтэлектуальнае шоу – “Бітва розумаў”. Арганізатары “Бітвы розумаў” прадставілі правілы новай гульні. Яны досыць закручаныя і вымагаюць ад каманд быць вельмі ўважлівымі да кожнага з пытанняў.

Гульня "Бітва розумаў" складаецца з 8 тураў:

1 Тур - Размінка (Тэкставыя пытанні рознай тэматыкі)

2 Тур - Тэматычны (Тэкставыя пытанні на пэўную тэму)

3 Тур - Малюнкі (Адгадаць вядомую асобу, назваць кадр з фільма, краіну на карце і інш.)

4 Тур - "3 падказкі"

5 Тур - Тэматычны

6 Тур - Музычны (Назваць выканаўцу, гурт, фільм, у якім гучала кампазіцыя)

7 Тур - Тэкставыя пытанні

8 Тур - Бліц

1, 2, 3, 5, 6 і 7 туры складаюцца з 8 пытанняў рознай тэматыкі. На абмеркаванне кожнага пытання даецца 40 секунд. У канцы тура пытанні паўторацца зноў і даецца 100 секунд на дадатковае абмеркаванне. За правільныя адказы на першыя пяць пытанняў у гэтых турах камандзе налічваецца па 1 балу. За астатнія тры адказы - па 2 балы.

4 тур складаецца з трох пытанняў. Для адказу на кожнае пытанне камандзе паслядоўна прадастаўляецца 3 падказкі. Пасля кожнай падказкі даецца 30 секунд на абмеркаванне. Калі камандзе атрымоўваецца "узяць" пытанне з першай падказкі, ёй налічваецца 3 балы, калі з другой - 2 балы, і калі з трэцяй - 1 бал адпаведна. Бланк з адказам на кожнае пытанне прымаецца толькі аднойчы.

8 тур - бліц. У ім камандзе трэба адказаць на 8 пытанняў, кожнае з якіх з'яўляецца на экране ўсяго на 15 секунд. У канцы туру даецца яшчэ 100 секунд на абмеркаванне, пытанні больш не паўторацца. Балы ў бліц налічваюцца па схеме "1 + 2 + 3 + 4 + 5 + 6 + 7 + 8" за паслядоўна дадзеныя правільныя адказы. Няправільны адказ перапыняе ланцужок, і з наступнага правільнага адказу ён пачынаецца зноў. Пропуск адказу ці прочырк ланцужок не спыняе.

Пераможцам гульні становіцца каманда, якая набрала найбольшую колькасць балаў па выніках усіх тураў! Ёй ўручаецца прыз.

Дэбютная гульня новага праекту адбудзецца ў чацвер, 18-га жніўня, у спорт-бары “Ліга”. Пачатак а 18:30. У афіцыйнай суполцы “Бітвы розумаў” УКантакце адкрыта рэгістрацыя каманд.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: У Оршу прыходзіць “Бітва розумаў”

Аршанскія інтэлектуалы 18-га жніўня ўпершыню згуляюць у “Бітву розумаў”.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение