12:00

+3

6 м/с

997 гПа

15:00

+4

5 м/с

998 гПа

18:00

+5

4 м/с

998 гПа

21:00

+4

0 м/с

999 гПа

00:00

+1

2 м/с

998 гПа

Орша, Грамадства

Гісторыя выбараў на Аршаншчыне Ч.3

26.08.2016 07:08

3758 праглядаў, 2 каментара

Заканчэнне матэрыяла Віктара Лютынскага пра выбары на Аршаншчыне ў 20-м стагоддзі.

Праўда, з 1975 года лічбавыя даныя вынікаў выбараў перастаюць друкаваць. У краіне панаваў так званы застой і працэнты, відаць, ужо не так вабілі вока.

У кастрычніку 1989 года Вярхоўны Савет БССР прыняў Закон «Аб выбарах народных дэпутатаў Беларускай ССР», які прадугледжваў правядзенне выбараў па аднамандатных выбарчых акругах. Новы закон скараціў колькасны састаў парламента (з 485 членаў да 360). Асаблівасцю выбараў было прадастаўленне права жыхарам іншых рэспублік СССР, якія знаходзіліся ў дзень выбараў на тэрыторыі Беларусі, таксама прымаць у іх удзел.

Толькі ў 1990 годзе, на зыходзе «перабудовы», падчас выбараў народных дэпутатаў БССР, была дапушчана спаборнасць кандыдатаў і іх праграм. Упершыню разгарнулася сапраўдная перадвыбарчая кампанія (у тым ліку на старонках друку).

Першы тур выбараў адбыўся 4 сакавіка 1990 г. З усіх выбарчых акругаў Аршаншчыны пераможца вызначыўся толькі ў Арэхаўскай выбарчай акрузе № 155. Тут балаціраваліся першы сакратар Аршанскага райкама КПБ Сяргей Башкевіч, дырэктар Высокскага СПТВ-166 Васіль Бераснеў і іншыя. Але перамог святар Арэхаўскай Свята-Троіцкай царквы іераманах Віталь (Віктар Аляксандравіч) Радамысльскі. Упершыню за ўсе гады савецкай улады ў вышэйшы заканадаўчы орган краіны тады трапіў слыжыцель рэлігійнага культу (дарэчы, у 1998 годзе вянчаў аўтара; цяпер ён архімандрыт Свята-Троіцкай Аляксандра-Неўскай лаўры ў Санкт-Пецярбургу).

Віталь Радамысльскі, дэпутат ВС БССР 12-га склікання. Фота 1990 г.

18 сакавіка адбыўся другі тур выбараў ў тых акругах, дзе ў першым ніхто з кандыдатаў не набраў большасць галасоў выбаршчыкаў. Дэпутатамі Вярхоўнага Савета сталі: па Аршанска-Заходняй выбарчай акрузе № 167 Валерый Ермалаеў, прыёмшчык лакаматываў Аршанскага лакаматыўнага дэпо, член КПСС; па Заводскай выбарчай акрузе № 168 Яўген Глушкевіч, былы першы сакратар Аршанскага гаркама КПБ (дарэчы, калі толькі яго выдвінулі кандыдытам, ён займаў пасаду загадчыка аддзела арганізацыйна-партыйнай і кадравай работы Віцебскага абкама КПБ, а калі выйшаў у другі тур, ужо працаваў намеснікам начальніка па сацыяльна-бытавых пытаннях Віцебскага будаўнічага эксплуатацыйнага аб’яднання па меліярацыі «Віцебскмеліярацыя»); па Аршанска-Ленінскай выбарчай акрузе № 169 Іван Жыдзеляеў, кіраўнік будаўнічага трэста № 18, член КПСС.

22 красавіка 1990 года адбыліся паўторныя выбары ў Аршанска-Задняпроўскай выбарчай акрузе № 170. Тут балаціраваліся Георгій Какарэка, генеральны дырэктар Аршанскага льнокамбіната; Рышард Лясота, дырэктар Аршанскай друкарні; Віктар Ягадніцкі, старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Саюза архітэктараў БССР (дарэчы, аўтар Памятнага знака вызваліцелям Оршы); Мікола Купава, мастак з Мінска, сябра БНФ, ураджэнец Оршы; пракурор Віцебскай вобласці Генадзь Маладцоў і іншыя. Аднак ніводны кандыдат не набраў большасці галасоў. І толькі ў другім туры, які адбыўся 5 мая, перамогу святкаваў Г. Какарэка.

Нарэшце, у другім туры па Бабініцкай выбарчай акрузе № 154, які адбыўся 12 мая 1990 года, дэпутацкі мандат атрымаў Міхаіл Веслаўхаў, старшыня Аршанскага райвыканкама (з 1993 г. начальнік Аршанскай мытні).

Сёмым дэпутатам Вярхоўнага Савета ад Аршаншчыны стаў старшыня Аршанскай гарадской арганізацыі ветэранаў вайны і працы Пётр Мінчанка (ён прайшоў па квоце грамадскіх арганізацый яшчэ ў лютым 1990 г.).

Я. Глушкевіч (1946-2000), дэпутат ВС БССР 12-га склікання.

Такім чынам, у Вярхоўны Савет 12-га склікання, на долю якога выпаў адзін з самых адказных і переломных момантаў у гісторыі Беларусі, ад Аршаншчыны было выбрана 7 чалавек, ад наменклатурных партыйцаў да служыцеля рэлігійнага культу. У артыкуле Векіпедыі, прысвечаным першаму парламенту незалежнай Беларусі, змешчаны спіс (на жаль, няпоўны) яго дэпутатаў. Аднак, ніводны з аршанцаў там не згадваецца. Гэта значыць, што асаблівай актыўнасцю яны не вызначыліся і ніхто з іх потым не зрабіў паспяховую палітычную кар’еру. Згадаю хіба Яўгена Глушкевіча, які працаваў у складзе канстытуцыйнай камісіі. Пасля ягонай смерці (пражыў усяго 54 гады) сям’я перадала ў музейны комлекс гісторыі і культуры Аршаншчыны шэраг мемарыяльных рэчаў і дакументаў Я. Глушкевіча, сярод якіх быў і праект Канстытуцыі 1994 года з аўтаграфамі многіх вядомых дзяржаўных і палітычных дзеячаў Беларусі.

У заключэнні трэба згадзіцца са словамі Таццяны Процькі, якая, аналізуючы выбары ў савецкай краіне, адзначыла, што «фармалізацыя ролі і дзейнасці Саветаў мела не толькі палітычныя наступствы. Яна шмат у чым садзейнічала ўсталяванню і ўмацаванню двайной маралі ў грамадстве. У сродках масавай інфармацыі грамадзян заклікалі актыўна ўдзельнічаць у арганізацыі дзяржаўнага жыцця, рэальна ж яго ўдзел нікому быў непатрэбен. Улада ў дзяржаве не залежыла ні ад вынікаў выбараў, ні ад дзейнасці Саветаў. Апошнія былі толькі прыгожай шырмай, якая маскіравала таталітарны характар сістэмы, элементам, які ствараў ілюзію дэмакратычнасці».

Заканчэнне будзе.

Віктар Лютынскі

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Гісторыя выбараў на Аршаншчыне Ч.3

Заканчэнне матэрыяла Віктара Лютынскага пра выбары на Аршаншчыне ў 20-м стагоддзі.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение