18:00

+10

8 м/с

982 гПа

21:00

+10

6 м/с

981 гПа

00:00

+9

6 м/с

979 гПа

03:00

+8

6 м/с

977 гПа

06:00

+7

6 м/с

975 гПа

Орша, Спорт

Як судзілі "Оршу"

04.11.2016 08:38

2838 праглядаў, 0 каментароў

Галоўны трэнер "Смаргоні" заплаціў грошы чыноўніку, каб "патрэбны" суддзя абслужыў матч "Смаргонь" - "Орша" і забяспечыў неабходны вынік.

На судзе над главой дэпартамента судзейства і інспектавання матчаў Беларускай федэрацыі футбола Андрэем Жукавым, арбітр Андрэй Сарока даў паказанні, з якіх вынікае, што ён нездарма быў прызначаны на гульню "Смаргоні" з "Оршай", якая скончылася перамогай смаргонцаў 3:0 і выклікала пытанні да суддзяў з боку трэнераў "Оршы".

4 кастрычніка 2014 года судзіў гульню першай лігі паміж "Смаргонню" і ГЧТ, а Жукаў быў інспектарам. "Смаргонь" выйграла. Пасля матчу ехалі на аўтамабілі, спыняліся. Вырашыў аддзячыць Жукаву за прызначэнне мяне на гульню ў Дзень нараджэння.

Перадаў 100 даляраў. У мяне яны былі з сабой. Ён узяў грошы і сказаў, што гэта не самае галоўнае: «Працуй і выпраўляй памылкі, працуй». Потым размаўлялі досыць часта. Пра тое, што буду судзіць той матч, даведаўся дзён за пяць. Нам рассылаюць.

Рындзюка ведаю даўно. Мы ж прыяцелі. Пазнаёміліся гадоў трыццаць таму ў піянерлагеры. Перад гульнёй Смаргоні з "Оршай" ён патэлефанаваў і сказаў, што незадаволены суддзямі ў некаторых рашэннях. Ён перажываў і сказаў: "Можа, прыедзеш, пасудзіш?". Сказаў, што яму трэба ў федэрацыю да Жукава. Падзяку яму з Колем не агаворвалі. Потым Рындзюк ператэлефанаваў і сказаў: "Магчыма, прызначаць".

"Смаргонь" выйграла лёгка. Судзіў нармальна. Інспектар паставіў добрую адзнаку. Потым гаварылі па тэлефоне. Рындюк кажа: "Можа, трэба Жукава аддзячыць?" Я ў адказ: "Ты дамаўляўся - вырашай сам". Ён: "У мяне ёсць 150-200 даляраў". Сказаў: "Шмат, можа сто даляраў".

За што грошы? За тое, што мяне прызначылі, - сказаў Сарока, ягоныя словы перадае сайт "Трыбуна".

У судзе Цэнтральнага раёну Менску працягваецца слуханне справы экс-дырэктара дэпартамента судзейства і інспектавання АБФФ Андрэя Жукава. Функцыянера абвінавачваюць у атрыманні хабараў на суму каля 650 даляраў і бутэлькі каньяку. Арбітры Дзівакоў, Сарока, Мурашкевіч і Панчанка "дзякавалі" Жукаву за прызначэнне на матчы, галоўны трэнер "Смаргоні" Рындзюк заплаціў Жукаву грошы, каб той прызначыў на матч яго клуба супраць "Оршы" патрэбнага смаргонцам суддзю. Зрэшты, арбітр Дзівакоў на судзе адмовіўся ад сваіх паказанняў і заявіў, што яны падпісаныя пад націскам на яго дазнавальніка. На дазнавальніка ён напісаў скаргі ў Следчы камітэт і Генеральную пракуратуру.

Андрэй Жукаў прызнаў віну ў поўным аб'ёме. Пасля матчу "Смаргонь" - "Орша" Андрэй Сарока больш не судзіў і пытанне, ці будзе судзіць у будучыні.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Як судзілі "Оршу"

Галоўны трэнер "Смаргоні" заплаціў грошы чыноўніку, каб "патрэбны" суддзя абслужыў матч "Смаргонь" - "Орша" і забяспечыў неабходны вынік.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение