12:00

+11

7 м/с

983 гПа

15:00

+12

6 м/с

985 гПа

18:00

+12

4 м/с

985 гПа

21:00

+9

1 м/с

986 гПа

00:00

+8

2 м/с

987 гПа

Орша, Эканоміка

Як аршанцы рэагуюць на подпісы

26.01.2017 19:23

3951 прагляд, 14 каментароў

Ад падтрымкі да страху. Orsha.eu прасачыў рэакцыю аршанцаў на збор подпісаў за скасаванне падатку на "дармаедаў".

19-га студзеня ў Оршы пачаўся збор подпісаў супраць Дэкрэта № 3, так званага падатку на "дармаедаў". Увядзенне падобнага падатку адразу нарадзіла не пазбаўленую сэнсу версію аб тым, што ў дзяржаўным скарбе няма грошай, і дзяржава ўвядзеннем "пабораў" імкнецца нейкім чынам папоўніць бюджэт. Са спісам дармаедаў адразу ж узніклі праблемы і вялікія пытанні. Не плаціць падатак дазволілі рамеснікам, сябрам творчых саюзаў, некаторым іншым катэгорыям грамадзянаў. Але па ўсёй краіне зафіксаваныя сотні (!) кур'ёзных сітуацый. Падатак патрабуюць з інваліда, чалавека без нагі, сотняў беларусаў, якія ўжо даўно жывуць за мяжой і маюць грамадзянства іншых краінаў, студэнтаў, якія не мусяць працаваць падчас навучання ва ўніверсітэце. Падатковая служба некаторых гарадоў у сваіх лістах не аднойчы даходзіла і да крайняга абсурду, непавагі, калі "лісты шчасця" з патрабаваннем заплаціць падатак прысылаліся людзям, якія ...памерлі шмат гадоў таму.

Нізкі адсотак беспрацоўных у краіне заўсёды быў гонарам прапагандысцкіх сродкаў масавай інфармацыі. Паводле афіцыйнай інфармацыі, беспрацоўе ў Беларусі складае толькі 1,1% (усяго 47,2 тысячы чалавек працаздольнага веку). Сапраўды нізкі паказчык, калі параўноўваць з многімі, нават развітымі заходнееўрапейскімі краінамі. Аднак пры гэтым лістоў з патрабаваннем выплаціць падатак за дармаедства, за адсутнасць працы, падатковая разаслала каля 400 тысяч! Гэта ў шмат разоў перавышае лічбу афіцыйна беспрацоўных у Беларусі. Нічога дзіўнага ў гэтым няма, проста афіцыйныя СМІ прызвычаіліся выдаваць тыя 1,1% за адзіных, хто не працуе, насамрэч многія беларусы працавалі і працуюць за мяжой, альбо папросту не становяцца на біржу працы, якая звычайна не можа прадаставіць ні нармальных вакансій, ні адэкватных грошай за адсутнасць працы. А жыць меней чым на 30 рублёў у месяц не зможа ніхто.

Абурэнне людзей падаткам на дармаедства выклікала і неабходнасць збіраць подпісы за яго адмену. У Оршы гэтым заняліся АГП і незалежны прафсаюз РЭП, мы публікавалі кантактныя тэлефоны асоб, з якімі можна звязацца наконт збору подпісаў і юрыдычнай дапамогі.

Рэакцыя аршанцаў на збор подпісаў пераважна прыхільная, людзі ахвотна падпісваюцца і нават бяруць падпісныя лісты, каб сабраць больш "аўтографаў" ад сваіх знаёмых, сяброў, суседзяў, калегаў. Аднак з'явіліся і некаторыя чуткі, якія актыўна запускаюцца ў народ. Зборшчыкі подпісаў падазраюць, што гэта ёсць дыверсія зацікаўленых у зніжэнні актыўнасці грамадства асоб. Напрыклад, ходзяць плёткі пра тое, што "на ўсіх, хто падпісаўся за адмену Дэкрэта, будзе наязджаць падатковая". Адказ на гэта даволі просты: а што, існаванне самога Дэкрэта не "наезд" на чалавека? Інфармацыя пра грамадзян Беларусі ў падатковай ёсць і без нейкіх там падпісных лістоў.

Некаторыя людзі апраўдваюць свой страх падпісацца тым, што іх у такім выпадку тым больш нікуды не ўладкуюць. На гэта зборшчыкі адказваюць канкрэтна: а вас дагэтуль уладкавалі, прадаставілі працу? Людзі ствараюць эканоміку, прадукуюць тавары, занадта шмат чалавек ужо свой подпіс паставілі, каб з гэтай нагоды не браць кагосьці на працу.

Таксама ёсць і адгаворкі, маўляў, "я супраць Дэкрэту, але я ж працую, навошта мне падпісвацца?" Адказ просіцца сам па сабе: тэмпы скарачэння працоўных месцаў у апошні час такія высокія, што сёння працуеш, а заўтра можаш пазбыцца працоўнага месца.

Акрамя таго, сустракаліся баязлівыя беспрацоўныя грамадзяне, якія на словах выступаюць супраць падатку на дармаедства, аднак канкрэтныя захады прадпрымаць не збіраюцца, падпісвацца баяцца. Рэакцыя зборшчыкаў, якую даводзілася назіраць: "подпісы супраць падатку ставяць нават працуючыя людзі, а вы - аб'ект падатку, не хочаце і баіцеся змагацца за свае правы?" Звычайна гэта пераконвае людзей, яны пераадольваюць свой страх і ставяць подпіс.

І ўсё ж трэба зазначыць: зніжэнне ўзроўню жыцця беларусаў і абсурдны, па меркаванні многіх грамадзянаў, падатак на дармаедства зніжаюць і ўзровень страху ў грамадстве, большасць аршанцаў, якіх сустракаюць зборшчыкі, ахвотна падпісваецца за скасаванне Дэкрэта № 3.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Як аршанцы рэагуюць на подпісы

Ад падтрымкі да страху. Orsha.eu прасачыў рэакцыю аршанцаў на збор подпісаў за скасаванне падатку на "дармаедаў".

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение