09:00

+9

6 м/с

981 гПа

12:00

+10

7 м/с

984 гПа

15:00

+11

6 м/с

985 гПа

18:00

+12

5 м/с

986 гПа

21:00

+8

1 м/с

987 гПа

Орша, Грамадства

Аршанцы на Маршы недармаедаў

26.02.2017 20:39

5145 праглядаў, 9 каментароў

Жыхары Оршы далучыліся да акцыі супраць Дэкрэту № 3, якая адбылася ў Віцебску.

У Віцебску 26-га лютага адбылася масавая акцыя пратэсту супраць падатку на дармаедства. Беларусы, абураныя тым, што падатак спаганяецца з тысячаў людзей, многія з якіх папросту не могуць знайсці працу на Радзіме, выйшлі на вуліцы. Усяго акцыя ў абласным цэнтры сабрала, па некаторых ацэнках, звыш 2 тысячаў чалавек. Спачатку грамадзяне мітынгавалі на плошчы Перамогі, дзе ўлады паралельна адмыслова зладзілі "праводзіны зімы". Затым людзі перамясціліся на іншы бок плошчы, да вядомых "Трох штыкоў". А пасля шматлікіх выступаў народ рушыў па вуліцы Леніна да філармоніі, дзе адбылася заключная частка акцыі. Людзі актыўна выказвалі сваю незадаволенасць уладамі, абураліся несправядлівымі прэтэнзіямі да іх з боку падатковай інспекцыі. У Віцебск у гэты дзень з'ехалася і нямала аршанцаў і жыхароў Аршанскага раёну, як палітычных актывістаў, так і звычайных грамадзянаў - ад студэнтаў да пенсіянераў. Нехта дабіраўся ў Віцебск на цягніках і аўтобусах, нехта загадзя скаапераваўся і прыбыў на плошчу Перамогі на аўтамабілях. Прысутнічаў на акцыі і карэспандэнт orsha.eu.

Адзін з удзельнікаў пратэстнага шэсця прызнаўся, што ў свой час быў скарочаны на заводзе, і з той пары не можа адшукаць нармальную працу ў роднай Оршы. Яшчэ адзін аршанец некалькі разоў ездзіў на заробкі ў суседнюю Расею, аднак цяпер і здароўе не дазваляе, і з сям'ёй быць хочацца, а не праводзіць шмат месяцаў у чужой краіне. Прысутная на акцыі жанчына-аршанка сталага веку прызналася, што яе асабіста дэкрэт не закранае, але ён датычыцца яе сына, які ў 28 гадоў мае праблемы з працаўладкаваннем. "У Оршы і ў цэлым у Беларусі не тое што працы не знайсці, дык часцей скарачаюць, чым прымаюць на працу".

Наступная акцыя супраць Дэкрэта № 3 пройдзе ў Віцебску 25-га сакавіка на плошчы Перамогі, пачатак а 12:00.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Аршанцы на Маршы недармаедаў

Жыхары Оршы далучыліся да акцыі супраць Дэкрэту № 3, якая адбылася ў Віцебску.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение