15:00

+11

9 м/с

984 гПа

18:00

+10

8 м/с

982 гПа

21:00

+9

6 м/с

981 гПа

00:00

+8

6 м/с

979 гПа

03:00

+8

6 м/с

977 гПа

Рэгіён, Здарэнні

Актывіста абакралі

07.03.2017 20:20

4273 прагляду, 11 каментароў

Аграсядзібу "Пуцяціна", якая належыць грамадскаму актывісту Ігару Грышанаву, наведалі невядомыя.

На аграсядзібу "Пуцяціна" ў вёсцы Стаўры Аршанскага раёну наведаліся невядомыя людзі. Пакуль Ігара Грышанава не было, незнаёмыя прабраліся ў дом, дзе часам праходзяць розныя прэзентацыі і іншыя імпрэзы. Візіт скончыўся тым, што ў доме было ўсё перакулена дагары нагамі, а таксама ўзламаны сейф. Пры гэтым міліцыя, якая яшчэ раніцай атрымала паведамленне пра крадзеж, здолела прыехаць у Стаўры толькі пасля 17-й вечару. Злодзеі паводзілі сябе, мякка кажучы, падазрона. З рэчаў не ўзята нічога, акрамя некалькіх лыжачак, затое з сейфа забраныя ўсе дакументы актывіста. Міліцыя і эксперты, якія прыбылі на месца здарэння, адзначылі, што ніякіх адбіткаў пальцаў пабочных асоб на сядзібе не выяўлена. Выклікае вялікія падазрэнні час, калі ўсё здарылася — за некалькі гадзін да крадзяжу на аграсядзібе вядомага на Аршаншчыне чалавека адбыўся ператрус на офісе Аршанскай кааліцыі дэмакратычных сілаў, у выніку якога былі вынятыя на экспертызу кампутары і прынтэры. Ніхто з грамадскіх актывістаў не сумняецца ў палітычнай скіраванасці таго ператрусу, імаверна, ён звязаны з маючым адбыцца ў Оршы 12-га сакавіка "Маршам недармаедаў".

Пасля смерці Алеся Шутава ў кастрычніку 2016 года Ігар Грышанаў пачаў каардынаваць працу кампаніі "Гавары праўду!" ў нашым рэгіёне. 12 гадоў актывіст быў старэйшынам роднай вёскі Стаўры, меў вялікую падтрымку сярод аднавяскоўцаў, але ўлады не прызнавалі яго і шмат часу Грышанаў правёў у судах па разнастайных адміністратыўных справах.

Пасля сыходу з пасады старэйшыны вёскі ў пачатку 2017 года Ігар Грышанаў не перастаў займацца актыўнай грамадскай дзейнасцю і па-ранейшаму дапамагае роднай вёсцы. Напрыклад, на мінулым тыдні дзякуючы таму, што Грышанаў у патрабаваннях дайшоў да дэпутата Палаты прадстаўнікоў Людмілы Дабрынінай, у Стаўрах нарэшце ўсталявалі знакі на галоўнай дарозе.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Актывіста абакралі

Аграсядзібу "Пуцяціна", якая належыць грамадскаму актывісту Ігару Грышанаву, наведалі невядомыя.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение