15:00

+12

7 м/с

979 гПа

18:00

+12

6 м/с

981 гПа

21:00

+8

3 м/с

984 гПа

00:00

+6

4 м/с

986 гПа

03:00

+6

3 м/с

988 гПа

Орша, Грамадства

Што адбылося на спецаўтабазе

16.04.2017 23:16

4497 праглядаў, 8 каментароў

Работнік спецаўтабазы пры міліцыі нападаў на зоо-актывістаў, а сабакі ўтрымліваліся ў кепскіх умовах (відэарэпартаж).

Скандал з затрыманнем актывістаў, якія прыйшлі пакарміць сабак на Аршанскую спецаўтабазу 21-га сакавіка, хутка стаў вядомым усёй Оршы. Актыўная дзейнасць людзей, вядомых па ініцыятыве "Хрушы супраць", не засталася па-за ўвагай міліцыі і чыноўнікаў выканкаму. Яшчэ да наведвання спецаўтабазы Оршу шакавалі паводзіны чыноўніцы Іны Хамутоўскай у будынку райвыканкама, дзе яна не дазваляла весці відэазапіс і спрабавала выставіць валанцёраў прэч. На спецаўтабазе актывісты зафіксавалі цэлы шэраг парушэння пры ўтрыманні жывёлаў. Яны і раней прыходзілі туды, ніхто ім не перашкаджаў. Цяпер жа, калі яны з'явіліся на тэрыторыі спецаўтабазы з відэакамерай, аб'ект "раптам" стаў ахоўваемым, гэта ў сваіх пратаколах адлюстравалі міліцыянты, якія прыбылі на выклік і затрымалі маладых людзей.

У выніку частка зоо-актывістаў правяла ноч у ізалятары часовага ўтрымання, а на раніцу суд даў усім буйныя штрафы. Акрамя таго, у актывістаў выкралі флэшкі з запісанай на іх інфармацыяй, амаль уся яна знікла. Але не ўся, частка адзнятага відэаматэрыялу ўсё ж такі засталася на электронных носьбітах, і цяпер увайшла ў эксклюзіўны матэрыял Orsha.eu. На ім, у прыватнасці, яскрава бачна, што супрацоўнік спецаўтабазы атакуе маладых людзей і спрабуе сарваць з актывісткі Юліі Малышавай мікрафон. Пры гэтым міліцыя, якая знаходзіцца побач, ніякім чынам не рэагуе на напад на чалавека. У выніку ў Аршанскім РАУС супрацоўніка спецаўтабазы Дзмітрыя Шульгіна палічылі невінаватым і спыніла супраць яго адміністратыўную справу.

Актывісты лічаць сваё затрыманне незаконным і беспадстаўным, яны падалі скаргі на рашэнні аршанскага суда ў Віцебскі абласны суд, і ўжо 19-га красавіка там адбудзецца новы разгляд справы. Адрас: Віцебск, вуліца Шубіна, 4. Пачатак суда аб 11:00.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Што адбылося на спецаўтабазе

Работнік спецаўтабазы пры міліцыі нападаў на зоо-актывістаў, а сабакі ўтрымліваліся ў кепскіх умовах (відэарэпартаж).

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение