18:00

+2

6 м/с

978 гПа

21:00

+1

3 м/с

981 гПа

00:00

+1

4 м/с

983 гПа

03:00

+1

4 м/с

984 гПа

06:00

+2

5 м/с

986 гПа

Орша, Грамадства

Элінг без падзякі

30.04.2017 15:57

3502 прагляду, 6 каментароў

Гісторыя пра тое, як выконваць лішнюю працу ў ЦАР па веславанні і атрымаць за яе кепскую характарыстыку і звальненне.

У Оршы на вуліцы Чырвонафлоцкая,1 знаходзіцца філія Цэнтра алімпійскага рэзерву па веславанні, сам абласны цэнтр знаходзіцца ў Полацку. Як распавялі orsha.eu людзі, якія раней працавалі вартаўнікамі на аршанскай вяслярнай базе, кантракты там складаюцца без уліку пажаданняў людзей. Як, зрэшты, і на многіх прадпрыемствах Беларусі, калі з працаўнікамі ніхто не абмяркоўвае кантракт, а заключаецца ён на ўмовах, якія прапісвае толькі адзін бок – працадаўца. Прыкладна такая сітуацыя здарылася і ў Оршы. Тут вартаўнікі мелі ў кантракце толькі прапісаныя функцыі аховы базы, але на самой справе выконвалі і функцыі будаўнікоў, за што ім былі абяцаныя дадатковыя грошы. На тэрыторыі будаваліся элінгі.

Элінг — ад галандскага слова “helling” — памяшканне для рамонту і пабудовы суднаў на беразе. Адзін элінг такога тыпу, як на фота з аршанскае базы, ацэньваецца прыкладна ў 3000 беларускіх рублёў, даволі вялікая сума. Такім чынам, вартаўнікі трацілі свой час, адзін з іх нават прыязджаў у Оршу з іншага горада на сваёй машыне і за свой рахунак. Мантаж, дэмантаж элінга моцна адбірае час. Да таго ж інструменты таксама былі “з дому”, на базе для пабудовы элінгу інструментаў не хапала. Паабяцаныя кіраўніцтвам грошы мужчыны спадзяваліся атрымаць і таму працавалі актыўна, працы па пабудове элінгаў вяліся да пачатку снежня 2015 года. За гэты час зрабілі і маленькую прыбудову для вартаўнікоў. Пры гэтым працаўнікі скардзяцца на тое, што доўгі час у іх адсутнічала адмысловае адзенне, яно было прадугледжана, але выпрасіць яго ўдалося толькі пасля таго, калі аршанцы ўбачылі спецадзенне ў “галоўным” горадзе весляроў Полацку. Спытаўшы “а чаму мы так не можам апрануцца?”, атрымалі адзенне, а дзе ж яно было раней?!

Малая колькасць выходных, частая праца дваіх чалавек замест траіх, велізарныя аб’ёмы працы. За гэта вартаўнікі спадзяваліся атрымаць заахвочванне і падаўжэнне кантрактаў на 5 гадоў. У час, калі на рынку працы ў Беларусі зацяжная крыза, упэўненасць у сваёй будучыні адыгрывае сур’ёзную ролю. Адзін з вартаўнікоў пайшоў у адпачынак і не дарабіў да канца пакой. У выніку, калі яму пазней спатрэбілася характарыстыка з месца працы, яму далі там не самую ліслівую ацэнку, зрабіўшы з яго, па словах былога вартаўніка базы, “лайдака і безыніцыятыўную асобу”. Пра выкананыя аб’ёмы працы ніхто не напісаў ані слова.

Просьбы аб падаўжэнні кантракту на 5 гадоў пачутыя не былі ні ў Оршы, ні ў Полацку. Не знайшлі працаўнікі кампрамісу і згоды, папрасіўшы 3-гадовыя кантракты. Час, калі ніхто нікога на працы нібыта не трымае, прыкладна тое ж заявілі мужчынам і ў начальстве. Кантракт прапанавалі працягнуць толькі на год, у выніку не ўсе засталіся пры сваіх месцах. На аршанскай вяслярнай базе засталіся немалыя вынікі працы, у якую ўкладзена шмат сілаў. А вось аддача ад гэтай працы аказалася значна меншай.

Гэтая гісторыя можа навучыць людзей некалькім рэчам. А найперш паказаць фактычнае бяспраўе працоўных, якое пануе ў многіх месцах па краіне. Уплыву на складанне кантрактаў працоўныя не маюць, грошы атрымліваюць не заўсёды ўсе, часцяком кіраўніцтва прымушае выконваць лішнія абавязкі, якія не прапісаныя ў дамовах, у выпадку непадначалення – звальненні, скарачэнні, адмовы падоўжыць кантракт. Сітуацыя, на жаль, тыповая для цяперашняй Беларусі.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Элінг без падзякі

Гісторыя пра тое, як выконваць лішнюю працу ў ЦАР па веславанні і атрымаць за яе кепскую характарыстыку і звальненне.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение