15:00

+12

6 м/с

979 гПа

18:00

+11

6 м/с

981 гПа

21:00

+8

3 м/с

984 гПа

00:00

+6

3 м/с

986 гПа

03:00

+5

3 м/с

988 гПа

Орша, Спорт

Не стары, а "суперстар"

27.08.2017 14:38

2840 праглядаў, 4 каментара

Лыжнік Сяргей Далідовіч сабраў неабходную суму для падрыхтоўкі да Алімпіяды-2018.

44-гадовы беларускі лыжнік Сяргей Далідовіч сабраў ужо крыху болей за 100% неабходнай сумы (30330 тыс. рублёў) для ўдзелу ў Зімовых алімпійскіх гульнях, што пройдуць у лютым 2018 года ў Паўднёвай Карэі. Грошы збіраліся лыжнікам на платформе "Талака". Да заканчэння кампаніі на час публікацыі дадзенага матэрыялу застаецца яшчэ 40 дзён, а любыя грошы будуць ня лішнімі для Далідовіча.

Варта дадаць, што аршанскі лыжнік застаецца лепшым у сваім відзе спорту ў Беларусі, нягледзячы на свае 44 гады. Сам лыжнік родам з Оршы і вядома, што нямала грошай для Сяргей Далідовіча ахвяравалі менавіта аршанцы. А вось як сам спартовец каментуе неабходнасць збіраць грошы:

"Так выйшла, што з-за розных абставінаў я не маю магчымасці трэніравацца з нацыянальнай зборнай. У нейкі момант нехта палічыў, што Далідовіч занадта стары для таго, каб заставацца найлепшым лыжнікам Беларусі. Мне здаецца, гэта несправядліва, калі мая галоўная віна — узрост. Гатовы даказаць на лыжні, што менавіта я варты прадстаўляць краіну на Алімпіядзе 2018.

Зараз я магу трэніравацца самастойна ў Раўбічах, пакуль з мяне не патрабуюць грошай за выкарыстанне спарткомплексу. Маёй спартыўнай пенсіі ў 350 рублёў хапае на транспартныя выдаткі і харчаванне. Аднак для таго, каб патрапіць на Алімпіяду, неабходна прыняць удзел у адборачных спаборніцтвах і прайсці зборы за мяжой. Па маіх падліках, падрыхтоўка на ўзроўні нацыянальнай зборнай абыйдзецца ў 30 тысяч рублёў. Гэтую суму неабходна сабраць да пачатку кастрычніка."

Сяргей Далідовіч нарадзіўся ў Оршы і пачаў займацца спортам у родным горадзе. Потым дзеля развіцця кар'еры пераехаў у Менск. Ён больш за 30 разоў станавіўся чэмпіёнам Беларусі. Гэта будуць сёмыя Гульні спартоўца, які бярэ ў іх удзел ад 1994 года, калі Алімпіяда прайшла ў Лілехамэры (Нарвегіі), а зборная Беларусі выстапала на іх яшчэ пад гістарычным бел-чырвона-белым сцягам. Цікава, што самымі паспяховымі Гульнямі для Далідовіча былі Гульні 2014 года ў Сочы (Расея), дзе ён заняў 5-е месца. І цяпер, у 44 гады Сяргей Далідовіч збіраецца дастойна прадставіць Беларусь на Алімпійскіх гульнях. Алімпіяда ў паўднёвакарэйскім Пхёнчхане адбудзецца з 9 па 25 лютага 2018 года.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Не стары, а "суперстар"

Лыжнік Сяргей Далідовіч сабраў неабходную суму для падрыхтоўкі да Алімпіяды-2018.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение