12:00

+10

7 м/с

983 гПа

15:00

+11

6 м/с

985 гПа

18:00

+13

4 м/с

985 гПа

21:00

+9

1 м/с

986 гПа

00:00

+8

2 м/с

987 гПа

Беларусь, Спорт

Законы не дзейнічаюць

02.09.2017 17:12

2927 праглядаў, 1 каментар

Мужчыну адхілілі ад прафесійнай дзейнасці на 2 гады, але ён усё адно уладкаваўся па спецыяльнасці.

Мова вядзецца пра экс-галоўнага трэнера футбольнага клуба "Смаргонь", які летась сваімі карупцыйнымі дзеяннямі спрабаваў паўплываць на судзейства матчу сваёй "Смаргоні" з "Оршай". Тады і сапраўды былі прэтэнзіі трэнерскага штабу "Оршы" да арбітраў, а "Орша" прайграла матч 0:3. У асноўным з-за слабой гульні, але паўплывала і судзейства. Неўзабаве Рындзюк і кіраўнік дэпартаменту інспектавання і судзейства Беларускай федэрацыі футбола Андрэй Жукаў былі злоўленыя на злачынстве. Жукаў у выніку атрымаў 5 гадоў турэмнага зняволення, а Рындзюку пашанцавала - яму замест пазбаўлення волі далі 2 гады выпраўленчых работаў, 25% ягонага заробку гэты час будзе пералічвацца на карысць дзяржавы. Таксама Беларуская федэрацыя футбола адхіліла Рындзюка ад футбола на 2 гады.

Аднак, як паказала практыка, федэрацыя не збіралася сачыць за выкананнем уласнага рашэння. Рындзюк знайшоў у працу якраз у футболе, прычым працаваць будзе з дзецьмі ў менскай футбольнай школе "Арсенал". Шэраг футбольных спецыялістаў здзіўлены, што чалавек, які маніпуляваў прызначэннем суддзяў на матчы свайго клуба, даваў хабар, насуперак афіцыйнаму рашэнню федэрацыі застаецца працаваць у футболе.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Законы не дзейнічаюць

Мужчыну адхілілі ад прафесійнай дзейнасці на 2 гады, але ён усё адно уладкаваўся па спецыяльнасці.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение