03:00

+4

3 м/с

994 гПа

06:00

+4

3 м/с

995 гПа

09:00

+9

3 м/с

997 гПа

12:00

+13

3 м/с

998 гПа

15:00

+14

3 м/с

999 гПа

Рэгіён, Грамадства

Сапраўдная дыскусія (фота)

09.10.2017 09:55

3638 праглядаў, 14 каментароў

Пад Оршай прайшло мерапрыемства якое аб'яднала праблему смяротнага пакаранне і палітычных рэпрэсій

У гэты дзень у Оршу з'ехаліся праваабаронцы і журналісты з Мінску і Віцебску. Амаль ніхто з іх раней не бываў у аршанскіх месцах масавых растрэлаў часоў сталінскіх рэпрэсій. Таму адмыслова для гасцей была наладжана экскурсія на Кабыляцкую гару. Правёў экскурсію даследчык гэтых мясцінаў Юрка Копцік, які распавёў і пра іншыя вядомыя вакол Оршы месцы растрэлаў - а іх нямала. Па аб'яве на нашым сайце прыйшлі ў гэты дзень на Кабылякі і аршанцы родзічы якіх, магчыма, пахаваныя тут. Так, Ларыса Арэшына не толькі прыйшла на Кабыляцкую гару, але і прынесла з сабой дакуманты на сваіх рэпрэсаваных родзічаў.

А 6 вечара на аграсядзібе Пуцяціна ў Стаўрах распачалася арганізаваная дыскусія. Сярод выступоўцаў: адзін з адкрывальнікаў месца растрэлаў пад Віцебскам Хайсы, пісьменніца і сцэнарыстка Паліна Сцепаненка (Качаткова) і каардынатар кампаніі за адмену смяротнага пакарання Андрэй Палуда. Ужо пасля выступу запрошаных экспертаў, слова далі былому дэпутату вярхоўнага савета СССР Мікалаю Петрушэнку, які меў адрознае меркаванне на тэму і рэпрэсій і смяротнага пакарання. У выніку, дыскусія атрымалася не горш чым на сучасных замежных палітычных ток-шоў: былі і выкрыкі і размахванні рукамі, і апладысменты, і абсвістанне публікай.

Пасля дыскусіі адбылася і прэзентацыя новага дакументальнага фільма аршанца Віктара Траццякова "Гісторыя смяротнага пакарання ў Беларусі". У хуткім часе глядзіце фільм на нашым сайце.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Сапраўдная дыскусія (фота)

Пад Оршай прайшло мерапрыемства якое аб'яднала праблему смяротнага пакаранне і палітычных рэпрэсій

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение