18:00

+12

6 м/с

981 гПа

21:00

+9

3 м/с

984 гПа

00:00

+6

3 м/с

986 гПа

03:00

+5

3 м/с

988 гПа

06:00

+5

3 м/с

988 гПа

Беларусь, Палітыка

Хто такі Рыгор Кастусёў

09.10.2017 15:03

3709 праглядаў, 1 каментар

Крыху больш чым тыдзень таму новым кіраўніком Партыі БНФ стаў жыхар суседняга раёна

На сёняшні дзень, гэта адзіны кіраўнік зарэгістраванай партыі ў Беларусі, які мае непасрэднае дачыненне да нашага рэгіёну. Хто ж такі Рыгор Андрэевіч Кастусёў?

На сёняшні дзень Рыгору Андрэевічу 60 год, што для беларускіх палітыкаў нармальны (не стары і не малады) ўзрост. Нарадзіўся ён у вёсцы цяхнін Бялыніцкага раёну 17 красавіка 1957 года, але найбольш значная частка жыцця звязана з раёнамі МАгілёўскай вобласці суседнімі з Аршанскім раёнам. Пад час працы ў мясцовай гаспадарцы "Друць" (тут ён пачаў працаваць адразу пасля сканчэння школы ў якасці шэраговага рабочага) Рыгор Кастусёў паступае ў Горацкую акадэмію. Пасля сканчэння навучання вяртаецца ў родны раён, кіруе некаторы час сельскагаспадарчым прадпрыемствам "Іскра", а потым быў запрошаны ў Шклоўскі раён. На Шклоўшчыне Кастусёў спачатку быў галоўным механікам мясцовага МПМК, а з 1995 года ўзначаліў мясцовую камунальную гаспадарку. На гэтай пасадзе Рыгор Андрэевіч не раз узнагароджваўся, хаця мясцовыя пра яго адгукаліся як пра вельмі жорсткага і патрабавальнага кіраўніка. Менавіта на гэты час прыходзіцца правядзенне ў раёне "Дажынак" звязаных з велізарнай колькасцю рамонтаў і рэканструкцыяў, якія ляглі на плечы кіраўніка камунальшчыкаў.

Не зважаючы на ўзнагароды, у 2001 годзе Кастусёў быў вымушаны сыйсці з пасады па палітычных матывах - у гэты час ён актыўна ўдзельнічаў у палітыцы, быў кіраўніком выбарчыш штабоў і сам вылучаўся на выбары ў якасці кандыдата. Пасля звальнення з дзяржаўнай службы Кастусёў цалкам сыходзіць у палітыку і бізнэс: узначальвае Магілёўскую абласную арганізацыю Партыі БНФ і кіруе некалькімі бізнэс-кампаніямі. У 2010 годзе Рыгор Андрэевіч вылучаўся ад Партыі БНФ на прэзідэнцкія выбары - у тым годзе Беларусь перажыла, можна сказаць, "парад кандыдатаў у прэзідэнты".

У Беларускім народным Фронце Кастусёў, дарэчы, з моманту яго заснавання. Як сябра Партыі БНФ тройчы выбіраўся дэпутатам мясцовых саветаў

Выхаваў траіх дзяцей.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Хто такі Рыгор Кастусёў

Крыху больш чым тыдзень таму новым кіраўніком Партыі БНФ стаў жыхар суседняга раёна

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение