12:00

+4

6 м/с

997 гПа

15:00

+4

5 м/с

998 гПа

18:00

+5

4 м/с

998 гПа

21:00

+4

0 м/с

999 гПа

00:00

+1

2 м/с

998 гПа

Орша, Здарэнні

Забілі і схавалі на могілках

20.10.2017 09:16

5512 праглядаў, 2 каментара

У Оршы расследуецца забойства 52-гадовага мужчыны.

Вестка пра знікненне 52-гадовага мужчыны паступіла ў міліцыю 5-га кастрычніка. Ён вярнуўся з заробкаў у Расеі і папярэдзіў сваячку пра сустрэчу. Аднак так і прыйшоў да яе. Спачатку жанчына падумала, што віной усяму - праблемы мужчыны з алкаголем, гэта здаралася раней. Аднак адсутнасць мужчыны цягнулася, і тады жанчына вырашыла звярнуцца ў міліцыю. Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Аршанскага РАУС апыталі сваякоў і знаёмых мужчыны, здзейснілі пакватэрны абыход па месцы жыхарства, прагледзелі запісы камер відэаназірання. Усе версіі знікнення мужчыны даследваліся і правяраліся.

Сумесна з супрацоўнікамі ўпраўлення крымінальнага вышуку УУС Віцебскага аблвыканкама аператыўнікі зрабілі выснову, што асноўная версія знікнення мае крымінальны характар, бо ў мужчыны пры сабе маглі знаходзіцца значная сума грошай і ювелірныя вырабы.

У выніку правядзення комплексу аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў на адных з вясковых могілак Аршанскага раёна быў знойдзены схаваны труп зніклага, а таксама выяўлены шэраг грамадзян, з якімі мужчына размаўляў пасля прыезду з Расеі, і маршрут яго перамяшчэння. Больш дэталёвая прапрацоўка інфармацыі дазволіла акрэсліць кола асоб, якія ўвайшлі ў спіс падазраваных у забойстве.

На дадзены момант сумесна з Упраўленнем Следчага камітэту па Віцебскай вобласці праводзяцца неабходныя следчыя дзеянні па зборы і замацаванні доказнай базы, а таксама высвятленні ўсіх абставін — дзе, калі і якім спосабам было здзейснена злачынства.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Забілі і схавалі на могілках

У Оршы расследуецца забойства 52-гадовага мужчыны.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение