00:00

+1

2 м/с

998 гПа

03:00

+2

3 м/с

997 гПа

06:00

+1

4 м/с

996 гПа

09:00

+6

5 м/с

994 гПа

12:00

+9

7 м/с

992 гПа

Орша, Эканоміка

Не тая сыравіна

31.10.2017 16:08

3077 праглядаў, 5 каментароў

Абноўлены Аршанскі ільнокамбінат не можа эфектыўна працаваць. Мала якаснага валакна.

Пакуль аднавіць нармальную вытворчасць на Аршанскім ільнокамбінаце не атрымліваецца. Працэс аднаўлення пакуль ідзе не тым чынам, які прадугледзелі ўлады. Аршанскі ільнокамбінат займае 8% сусветнага рынку тэхнічных і бытавых тканінаў са льна, але калі своечасова не праводзіць захады па мадэрнізацыі прадпрыемства, доля можа ўпасці. Працэс абнаўлення абсталявання льнозаводаў зайшоў у тупік, пра гэта піша газета "СБ", спасылаючыся на словы старшыні Камітэту дзяржаўнага кантролю Леаніда Анфімава. Той адзначыў, што заводы па-ранейшаму атрымоўваюць кароткае валакно.

- Пасля завяршэння мадэрнізацыі камбінату спатрэбіцца вялікая колькасць якаснага валакна. На такім сыравіну, якое льнаводы пастаўляюць сёння, абноўлены Аршанскі льнокамбінат эфектыўна працаваць не зможа.

Кожная чацвёртая тона валакна ў краіне - віцебская. У рэгіёне працуе найбольшая колькасць ільнозаводаў - 9. Тут размешчаны 12 льнасеяльных гаспадарак і Інстытут ільну. Прэтэнзіі перапрацоўшчыкаў адрасаваныя перш за ўсё тым, хто вырошчвае лён і атрымлівае валакно. Асабліва папулярнае пытанне: а ці заўсёды аб'ектыўныя спасылкі льнаводаў на надвор'е? Дырэктар ААТ "Віцебсквабллён" Таццяна Ярома ў адказ на гэта прывяла факты:

- Палова тэхнікі для сяўбы і ўборкі лёну ў Віцебскай вобласці мае знос звыш 80 адсоткаў, з 105 трактароў 71 куплялі ў 1988 - 2006 гадах. З 9 льнозаводаў у галіне мадэрнізаваны толькі 2. З 12 тэхналагічных ліній па выпрацоўцы доўгага льновалакна 8 зношаныя на 100 адсоткаў. 82 адсоткі абсталявання для кароткага валакна працуе 27 гадоў, гэта - двайны тэрмін.

А яшчэ лён сёння самая нявыгадная культура для апрацоўкі: на трэсце з гектара можна зарабіць 881 рубель, на цукровых бураках 3.216 рублёў, на бульбе - 10.200. Пры гэтым лён - культура вельмі працаёмкая, і ён неабходны высокай якасці.

Крыўдна мець найноўшае абсталяванне на ільнокамбінаце і закупляць для яго імпартны лён. 27-га кастрычніка Леанід Анфімаў наведваў Аршанскі ільнокамбінат. Высновы пасля новага візіту пакуль не вядомыя.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Не тая сыравіна

Абноўлены Аршанскі ільнокамбінат не можа эфектыўна працаваць. Мала якаснага валакна.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение