03:00

+0

3 м/с

984 гПа

06:00

+0

4 м/с

986 гПа

09:00

+2

4 м/с

988 гПа

12:00

+9

8 м/с

990 гПа

15:00

+11

8 м/с

991 гПа

Рэгіён, Грамадства

Шарснёў пра тэлефанаванні

18.12.2017 19:54

4777 праглядаў, 7 каментароў

Кіраўнік Віцебскай вобласці лічыць, што вострых пытанняў на "прамых лініях" з уладай стала меней, але...

Старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Мікалай Шарснёў пракаментаваў правядзенне ўладай прамых тэлефонных ліній з народам. За тры гадзіны сваёй лініі Шарснёў прыняў 20 званкоў з розных рэгіёнаў Віцебскай вобласці, у тым ліку з Аршаншчыны. Як заўважыў чыноўнік, шэраг пытанняў, якія былі зададзеныя на гэты раз, раней ужо задаваліся і прапрацоўваліся ўладамі. Але, відаць, не былі вырашаныя, бо людзі ў чарговы раз звярталіся з ранейшымі праблемамі. Кіраўнік вобласці даручыў разабрацца ва ўсіх агучаных пытаннях. Таксама ён лічыць, што ўладам варта задумацца пра змену метадаў, дзеля гэтага Мікалай Шарснёў збіраецца дайсці да Адміністрацыі прэзідэнта. Акрамя таго, шэраг пытанняў, адзначыў ён, быў вывучаны грунтоўна і грамадзянам прапаноўваліся іх рашэнні, аднак і яны прагучалі на тэлефоннай лініі. І праз гэта многія людзі, у якіх ёсць рэальная праблема, бяда, не змаглі дазваніцца на лінію.

Як заўсёды, вялікая доля пытанняў ад грамадзянаў звязаная з нездавальняючай якасцю дарожнага пакрыцця. Не паўсюль, адзначыў Мікалай Шарснёў, ёсць магчымасць заасфальтаваць дарогу, але ўлады будуць намагацца зрабіць, прынамсі, пакрыццё са жвіру, каб па вуліцы можна было і праехаць, і прайсці. Шарснёў прызнаў, што ўлады зараз не маюць магчымасці ані фінансавай, ані тэхнічнай прывесці да ладу ўсе дарогі, але займацца такой працай неабходна.

Таксама на лінію, як паведаміла БЕЛТА, паступіла тэлефанаванне ад жанчыны з Оршы. І звязана яно з прадпрыемствам "Оршакамгас", якое зараз нарабіла шуму ў сувязі з імкненнем выселіць частку жыхароў з інтэрнатаў па вуліцы Якубоўскага. Жанчына працуе дворнікам, і ў яе неўзабаве сканчаецца кантракт. Відаць, нежаданне прадпрыемства падаўжаць працоўнае пагадненне змусіла жанчыну звяртацца да кіраўніка вобласці. Яна адзначае, што мае сілы і жаданне працаваць. Мікалай Шарснёў даручыў памочнікам разабрацца ў сітуацыі і дапамагчы жанчыне з працаўладкаваннем.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Шарснёў пра тэлефанаванні

Кіраўнік Віцебскай вобласці лічыць, што вострых пытанняў на "прамых лініях" з уладай стала меней, але...

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение