03:00

+5

10 м/с

970 гПа

06:00

+3

9 м/с

967 гПа

09:00

+0

11 м/с

966 гПа

12:00

+0

10 м/с

969 гПа

15:00

+1

9 м/с

975 гПа

Орша, Спорт

"Узлёт" - трэці!

15.04.2014 19:06

2713 праглядаў, 3 каментара

Аршанскі валейбольны клуб можа выйсці ў вышэйшую лігу краіны.

"Узлёт" правёў чэмпіянат даволі роўна і, нягледзячы на сур'ёзныя фінансавыя праблемы, з высока ўзнятай галавой завяршыў сезон.

У апошнім туры "Ўзлёт" гуляў у Менску супраць мясцовага БДУ-РЦАР. Аршанцы былі фаварытамі, аднак існавала небяспека, што праз апошнія праблемы клуб можа падысці да гульняў не ў аптымальнай форме. У выніку "Узлёт" здабыў дзве перамогі, набраўшы 5 балаў. Адзін бал быў страчаны ў першым матчы, бо выйгрыш 3:2 дае толькі 2 пункты. Першы сэт аршанцы выйгралі з яўнай перавагай 25:9, але наступны прайгралі так жа "па-дзіцячаму" 11:25. Наступныя партыі былі больш упартымі. спачатку выйгрыш 25:19, потым саступкі 20:25. Але вырашальны сэт быў узяты на тай-брэйку - 19:17, ёсць перамога! На наступны дзень справы пайшлі лепш. Стартавы сэт быў выйграны без пытанняў 25:20, затым ішоў пройгрыш 23:25. Але дзве наступныя партыі завяршыліся з перавагай гульцоў з Оршы з аднолькавым лікам 25:18. Вынік - 3:1.

Але "Ўзлёту" было мала ўласных перамог, трэба было чакаць вынікаў баранавіцкага "Лакаматыва" і спадзявацца на іх паразы. Так і атрымалася. Чыгуначнікі супрацьстаялі лідэру турніра МАПІДу з Менска, які двойчы абгуляў "Лакаматыў" - 3:1 і 3:1.

У выніку за "Ўзлётам" 3-я пазіцыя з 49-цю баламі. Баранавіцкая каманда адстала - 47 пунктаў. 1-е месца заняў МАПІД - 73 балы, пастаўскі "Атлант-Д" 2-гі - 72 пункты. Згодна з рэгламентам турніру ў 1-й лізе, МАПІД не можа быць дапушчаны да пераходных сустрэч за права гуляць у вышэйшым дывізіёне, паколькі гэта другі склад менскага "Будаўніка". А таму пераходны турнір з удзелам віцебскага "Марка", якое было апошнім у эліце, мае прайсці з удзелам "Атланта-Д" і нашай каманды. У выпадку перамогі ў турніры, "Узлёт" выйдзе ў вышэйшы дывізіён валейбольнага чэмпіянату рэспублікі.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: "Узлёт" - трэці!

Аршанскі валейбольны клуб можа выйсці ў вышэйшую лігу краіны.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение