00:00

+1

5 м/с

983 гПа

03:00

+0

3 м/с

984 гПа

06:00

+0

4 м/с

986 гПа

09:00

+4

4 м/с

988 гПа

12:00

+9

8 м/с

990 гПа

Орша, Эканоміка

Асуджаны дырэктар звярнуўся да Лукашэнкі

18.09.2018 19:21

6894 прагляду, 14 каментароў

Былы дырэктар Авіярамонтнага і Інструментальнага заводаў Уладзімір Троіцкі напісаў адкрыты ліст.

Былы дырэктар двух буйных аршанскіх заводаў Уладзімір Троіцкі, прысуджаны ў лютым да 4 гадоў пазбаўлення волі, вырашыў выказаць сваю пазіцыю ў дачыненні да развіцця Аршанскага раёна пасля азнаямлення з інфармацыяй у СМІ па выніках візіту Аляксандра Лукашэнкі ў гэты рэгіён. Гэта вынікае з адкрытага ліста Уладзіміра Троіцкага на адрас прэзідэнта і «ўсяго беларускага народа».

Паводле яго слоў, яшчэ ў 2014 годзе «неаднаразова агучваў акцыянерам Аршанскага авіярамонтнага завода (ААРЗ) інфармацыю аб неабходнасці ўзмацнення жорсткасці эканамічнай палітыкі прадпрыемства, бо яно паступова падыходзіла да мяжы банкруцтва». «Але акцыянеры прынялі рашэнне мяне звольніць. Хоць ад імя прафсаюза прадпрыемства быў напісаны ліст у маю падтрымку. Яго падпісалі больш за 400 працаўнікоў завода. Аднак гэты ліст прылюдна на агульным сходзе знішчылі са словамі, хто наступны хоча вылецець з заводу?! Адразу ж пасля гэтага пачаліся ганенні на мяне, арганізаваныя тымі ж акцыянерамі. Нападкі былі на працягу трох гадоў, 16 заяў на ўзбуджэнне крымінальных спраў, іх жаданне пасадзіць мяне любымі спосабамі знайшло адлюстраванне ў тым, што ў цяперашні час я знаходжуся ў папраўчай калоніі № 3 г. п.Віцьба. Яны выбралі ў маёй асобе стрэлачніка, вінаватага ў сітуацыі на заводзе на той момант», - піша Троіцкі. Ён таксама адзначыў, што «з 2015 па 2018 год на заводзе змянілася шэсць дырэктараў, а колькасць работнікаў паменшылася ў разы».

Па словах асуджанага кіраўніка, падобная гісторыя паўтарылася з ім у 2016 годзе, калі ён узначальваў Аршанскі інструментальны завод (АІЗ).

- Я, прыйшоўшы на завод, убачыў усю жаласную сітуацыю. Склаў бізнес-план па мадэрнізацыі. Выраб адзінкавых інструментаў гэта быў ўчорашні дзень. Засваенне новых тэхналогій, выраб цвёрдых сплаваў маглі вывесці прадпрыемства на іншы ўстойлівы канкурэнтаздольны ўзровень. За свае смелыя выказванні і рашучыя дзеянні я і паплаціўся, - адзначыў Троіцкі. - Маё вышэйшае кіраўніцтва, выяўляючы безгаспадарчасць і разгільдзяйства, пераводзіла стрэлкі на мяне і спрабавала абвінаваціць у бядотным становішчы спраў, сябе чамусьці яны не лічылі вінаватымі ў сітуацыі, якая склалася ні на ААРЗ, ні на АІЗ. Падчас Вашага наведвання аршанскіх заводаў усё факты выявіліся.

Уладзімір Троіцкі пералічвае шматлікія ўзнагароды і граматы, якіх ганараваўся, працуючы на ААРЗ з 2002 года. «Пад маім кіраўніцтвам завод функцыянаваў устойліва і дасягаў высокіх вынікаў, забяспечваўся прыбытак, выручка ад рэалізацыі прадукцыі пастаянна расла», - адзначае ён.

У біяграфічнай частцы Траецкі апісвае, як яго жыццё амаль непарыўна з самага нараджэння звязана з Оршай. Ён і ў далейшым «гатовы змагацца за свой край і ўкладаць усе сілы ў развіццё любога прадпрыемства». Калі ж выкажуць «высокі давер, гатовы даказаць, што прынясу больш карысці свайму народу па-за межамі калючага дроту», перадае зьмест пісьма tut.by. «У сваім узросце я поўны сіл і энергіі для працы ў шыхце. Я заўсёды марыў пра тое, каб людзі, якія жывуць у маім родным горадзе, мелі годную працу, магчымасць забяспечыць сябе і сваю сям'ю. Можа, многія палічаць мае словы пафаснымі, але як бы цяжка ні было ў дадзены перыяд майго жыцця, я не перастаю верыць і спадзявацца на светлую будучыню. Я нарадзіўся і вырас у гэтай краіне, беззапаветна люблю сваю Радзіму і паважаю яе законы. Заўсёды адчуваў гонар за сваю прыналежнасць да беларускага народу. Яшчэ ў пашпарце савецкага ўзору, калі была свабода выбару нацыянальнасці, я з гонарам пісаў «беларус», - рэзюмаваў ён.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Асуджаны дырэктар звярнуўся да Лукашэнкі

Былы дырэктар Авіярамонтнага і Інструментальнага заводаў Уладзімір Троіцкі напісаў адкрыты ліст.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение