12:00

+9

8 м/с

977 гПа

15:00

+10

7 м/с

979 гПа

18:00

+11

6 м/с

981 гПа

21:00

+8

3 м/с

984 гПа

00:00

+6

4 м/с

986 гПа

Рэгіён, Эканоміка

Лібералізацыя па-лукашэнкаўску

03.01.2019 17:33

3582 прагляду, 6 каментароў

Да руінаў з іншага боку. Лукашэнка падпісаў указ аб развіцці Аршанскага раёна да 2023 года.

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №506 "Аб развіцці Аршанскага раёна Віцебскай вобласці", якім зацвярджаецца праграма развіцця гэтага рэгіёну да 2023, паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы. У праграму ўключаныя мерапрыемствы, скіраваныя на вырашэнне ключавых праблем Аршанскага раёна. Яе мэтай з'яўляецца стварэнне ўмоў для комплекснага сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёну, павышэнне якасці і ўзроўню жыцця насельніцтва, стымуляванне прадпрымальніцтва, рост даходаў мясцовага бюджэту. Для гэтага плануецца рэалізаваць шэраг эканамічных, фінансавых, падатковых, адміністрацыйных і стымулюючых мер.

Так, на тэрыторыі раёна ўводзіцца спецыяльны рэжым падаткаабкладання: прадпрыемствы будуць вызваленыя ад выплаты ПДВ пры ўвозе тэхналагічнага абсталявання, зніжаюцца стаўкі падатку пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання да 1%, змяншаюцца адлічэнні на пенсійнае страхаванне, а адтэрміноўка (растэрміноўка) па выплаце падаткаў будзе адбывацца без налічэння працэнтаў за яе выкарыстанне. Акрамя таго, у праграме прадугледжаны меры для развіцця інвестыцыйнай дзейнасці. Напрыклад, для аператыўнага прыняцця рашэнняў права на распараджэнне неэфектыўна выкарыстоўваемай маёмасцю, што знаходзіцца ў рэспубліканскай форме ўласнасці, даецца Аршанскаму райвыканкаму.

На тэрыторыі раёна дазваляецца прымяненне будаўнічых і тэхнічных нормаў, устаноўленых у ЕС, ЕАЭС і КНР, з правядзеннем дзяржаўных экспертыз праектнай дакументацыі без яе адаптацыі да дзеючых нарматываў. Пры стварэнні або пашырэнні вытворчасцяў прадпрыемствы раёна вызваляюцца ад пакрыцця страт сельскагаспадарчай і лесагаспадарчай вытворчасцям, а таксама ад кампенсацыйных выплат цаны аддаленых аб'ектаў расліннага свету.

Для дадатковага разняволення дзелавой ініцыятывы ў Аршанскім раёне да 31 снежня 2023 года ўводзіцца мараторый на правядзенне выбарачных праверак, а для пазапланавых праверак вызначаецца выключны пералік выпадкаў іх правядзення. Акрамя таго, прадугледжваецца мінімізацыя выпадкаў утрымання пад вартай абвінавачаных і падазраваных у здзяйсненні эканамічных злачынстваў на карысць мер стрымання, не звязаных з ізаляцыяй ад грамадства. Асобныя палажэнні загада скіраваныя на матэрыяльнае стымуляванне працы кадраў шляхам прывязкі ўзроўню заработнай платы кіраўнікоў арганізацый і дзяржслужачых да вынікаў выканання праграмы развіцця Аршанскага раёна.

Прадугледжваецца і зняццё абмежаванняў па каэфіцыенце суадносінаў заработнай платы кіраўніка і сярэдняй зарплаты па арганізацыі. Найбольш эфектыўныя меры па развіцці Аршанскага раёна будуць у наступным пашыраныя на іншыя рэгіёны краіны.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Лібералізацыя па-лукашэнкаўску

Да руінаў з іншага боку. Лукашэнка падпісаў указ аб развіцці Аршанскага раёна да 2023 года.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение