12:00

+1

9 м/с

969 гПа

15:00

+1

9 м/с

973 гПа

18:00

+3

7 м/с

978 гПа

21:00

+0

2 м/с

981 гПа

00:00

+1

4 м/с

983 гПа

Караткевіч Уладзімер Сямёнавіч

Пісьменнік, паэт, драматург, перакладчык, публіцыст (26.11.1930 - 25.07.1984)

Адна з самых значных постацей у беларускай літаратуры. Аўтар вялікай колькасці гістарычных раманаў. Шмат хто і да гэтае пары прыходзяць да беларускай самасвядомасці праз творы гэтага пісьменніка. Хаця прызнанне Караткевіч атрымаў яшчэ пры жыцці, жыццё назваць лёгкім не выпадае. На яго аказваўся ціск з боку КДБ. Што, у тым ліку, прывяло да злоўжывання алкаголем, які стаў прычынай многіх хваробаў, якія потым прывялі да смерці пісьменніка.

Нарадзіўся 26 лістапада 1930 года ў Оршы. Па адной з версіяў, нарадзіўся ў тым самым доме, дзе зараз месціцца музей Караткевіча, бо тады ў гэтым будынку быў гарадскі радзільны дом. Маці 1893 года нараджэння да знаёмства з мужам - Сямёнам Цімафеевічам - працавала настаўніцай на Рагачоўшчыне. Пажаніліся бацькі ў 1917 годзе. У сям'і было два сыны і дачка. Старэйшы сын загінуў падчас другой сусветнай вайны.

Чытаць навучыўся ў тры гады без дапамогі бацькоў, у шэсць год пачаў пісаць першыя вершы (не захаваліся). Падчас вайны згубіў сям'ю, таму быў змешчаны ў інтэрнат. Разам з усім інтэрнатам быў эвакуяваны спачатку ў Маскву, потым за Урал. У Арэнбургу, куды дабраўся разам з сястрой, знайшлі бацькоў. Там жа, у Арэнбургу, скончыў 6 класаў.

Пасля вызвалення Кіева ненадоўга патрапіў туды. Пасля вызвалення Оршы вярнуўся ў родны горад. Тут, з падачы сваёй настаўніцы Е.І. Грыневіч, упершыню апублікаваў свае вершы "у рукапісным часопісе "Званочак"" (не захаваўся).

У 1949 годзе паступае на філалагічны факультэт Кіеўскага ўніверсітэта імя Т. Шаўчэнкі. Па сканчэнні універсітэта збіраўся пісаць дысертацыю на тэму "Паўстанне 1863 года ва ўсходнеславянскіх і польскай літаратурах". На той момант дысертацыю ён не напісаў, але ж менавіта даследванні па абранай тэме натхнілі яго на напісання раману "Каласы пад сярпом тваім".

У 1954 годзе з'ехаў у вёску Лесавічы Тарашчанскага раёну Кіеўскай вобласці, дзе працаваў два гады.

У 1955 годзе Караткевіч па просьбе "Мінскага сябра" дасылае яму свае вершы для азнаямлення. Сябра заносіць вершы ў рэдакцыю часопіса "Полымя". Часопіс друкуе верш "Машэка", што для аўтара стала нагодай сур'ёзна заняцца літаратурай і вярнуцца на Радзіму.

З 1956 года працуе настаўнікам у 8-ай школе горада Орша. У гэтым жа годзе падрыхтаваў першы зборнік твораў "Матчына душа" і напісаў сваю першую п'есу "Млын на сініх вірах" (пастаўлена ў 1959 годзе беларускім тэлебачаннем). З таго часу творчае жыццё становіцца вельмі разнастайным. Пісьменнік спрабуе сябе ў розных жанрах, піша для кіно і тэлебачання. Першы паўнаметражны сцэнар для студыі "Беларусфільм" - "Гнеўнае сонца".

І ў гэты ж час пачынаецца ціск на Караткевіча. Журналіст "Ленінскага прызыву" (сённяшняя "Аршанская газета") Леанід Высоцкі (магіла знаходзіцца на могілках па вуліцы Чырвонаармейская ў Оршы) публікуе артыкул "Не ў нагу з жыццём", дзе крытыкуе пісьменніка за яго творчасць. Высоцкі вядомы як супрацоўнік КДБ і адзін з ініцыятараў зносу шэрагу гістарычных архітэктурных каштоўнасцяў у горадзе Орша. За пісьменніка заступаюцца іншыя, але ж ціск не спыняецца, а перарастае ў іншыя формы.

З 1958 па 1962 год навучаецца ў Маскве. Першыя два гады на вышэйшых літаратурных курсах, другія два гады на вышэйшых сцэнарных курсах.

У 1962 годзе паспрабаваў сябе ў якасці перакладчыка. Пераклаў з грэчаскай п'есу П. Антэаса "Праметэй перад трыбуналам". Спроба была ўдалая, і ў будычым аўтар перакладае з украінскай, славацкай ды іншых моваў.

Да 1964 года Караткевіч напісаў раман "Каласы пад сярпом тваім". Аўтар лічыў справай свайго жыцця напісаць працяг гэтага раману і давесці апавядання ў розных выглядах да нашага часу. Але гэтага не адбылося. Раман выйшаў у двух тамах і асобна была пазней надрукавана аповесць "Зброя" як працяг раману.

У 1963 годзе аўтар і сам адзначае ціск на сябе. У дзённіку пісьменнік кажа пра тое што шмат твораў знаходзяцца на рэцэнзіі ў ЦК КПБ, а некаторыя ўвогуле не даюць друкаваць.

У 1967 годзе аўтар атрымлівае кватэру ў Мінску па вул В. Харужай д. 48, кв. 26. Такім чынам пісьменнік канчаткова пераязжае ў сталіцу, хаця і да гэтага ўжо доўгі час не жыў у Оршы.

У гэтым жа годзе знаёміцца з будучай жонкай Нікіцінай Валянцінай Браніславаўнай. Знаёмства адбылося ў Брэсцкім педагагічным інстытуце пад час абмеркавання раману "Каласы пад сярпом тваім". Ажаніліся яны ў 1971 годзе. У 1976 на беларускім тэлебачанні ў якасці вядучага пачынае перадачу "Спадчына".

З 1977 года Ўладзімір Сямёнавіч пачынае мець сур'ёзныя праблемы са здароўем. Ён часта знаходзіцца ў больніцах, а ў 1978 годзе яму ставіцца дыягназ параксізм. Таксама ў гэтым годзе атрымлівае чэрапна-мазгавую траўму і абвастрэнне хранічнага гепатыту.

У 1982 годзе быў вымушаны разам з жонкай з'ехаць у Сімферопаль, дзе ў гэты час гастралявала трупа Віцебскага тэатру імя Коласа, каб пазняёміць коласаўцаў з новай п'есай. Падчас гэтай паездкі кватэру, дзе яны пражывалі, абкрадаюць. Па адной з версіяў, імітацыю крадзяжу зрабілі супрацоўнікі КДБ, з мэтай скрасці амаль гатовы рукапіс працягу "Каласоў пад сярпом тваім". Крадзёж стаўся цяжкім выпрабаваннем для пісьменніка. Ён пачынае яшчэ больш ужываць алкаголю, а ў лютым 1983 года памірае жонка.

12 ліпеня 1984 года разам з сябрамі, фотакарэспандэнтам В. Ждановічам і мастаком П. Драчовым накіроўваецца ў падарожжа па Прыпяці на плыце. У падарожжы яму становіцца кепска. І 20 ліпеня вяртаецца ў Мінск. Ад шпіталізацыі катэгарычна адмаўляецца. 23 ліпеня развіваецца страўнікавае кровацячэнне. На хуткай дапамозе патрапляе ў хірургічнае аддзяленне дзе і памірае 25 ліпеня.

Творы аўтара пасля смерці "зажылі сваім жыццём". некаторыі з іх былі апублікаваныя і інсцыніраваныя толькі пасля смерці аўтара. Уладзімір Караткевіч - адзін з самых знакамітых пісьменнікаў Беларусі, яго творы добра вядомыя і за мяжой. Дзякуючы ім навучыліся беларускай мове многія іншаземцы, якія цікавіліся нашай культурай і літаратурай.

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение