Паветра збіралася на 3 стацыянарных пастах. Цягам студзеня не было выяўлена экстрэмальна высокага забруджвання паветра. Усе рэчывы не перавышалі дапушчальнай канцэнтрацыі. Сярэднемесячная тэмпература паветра ў Оршы ў студзені раўнялася -6,3 градусы, што амаль на 2 градусы перавысіла кліматычную норму для гэтай пары году. Ападкі перавысілі месячную норму.
