orsha.eu
НБРБ USD EUR RUB
19.05 -0.5%8210 -0.1%10400 0.9%261.5
18.05 0%8170 -0.2%10390 0%264
17.05 -0.2%8170 1%10370 1.7%264
Логин:
Пароль:
 
регистрация пользователя
восстановление пароля
bel :: rus
Чэмпіянат па хакеі
20.02.2012 09:58, понедельник, Спорт
просмотры: 239, комментарии: 1, рейтинг: 1.950

Чэмпіянат па хакеі

Адбыўся адкрыты чэмпіянат Оршы па хакеі з шайбай.  

У ім прынялі ўдзел каманды Оршы, Копысі і Зубава. За каманду Оршы выступалі збольшага аматары, энтузіясты гэтага віду спорту, пра гэта паведаміў трэнер аршанцаў, які выходзіў і на лёд, Аляксандр Архаванак. Таксама трэнер адзначыў унёсак у правядзенне чэмпіянату Вячаслава Вахрушава - менавіта дзякуючы яму ў горадзе захавалася хакейная каробка, а таксама раздзявальні і іншае на базе школы №6, дзе і праходзіў турнір. Не атрымалася ўзяць удзел у адкрытым чэмпіянаце камандзе з Арэхаўска. 

Фаварытам турніру была каманда з Зубава, падапечныя Канстанціна Паборцава ўжо маюць вопыт перамог на турнірах, тым больш хакеісты каманды ведаюць адно аднаго даўно. Многія заваёўвалі яшчэ ў 1998 годзе рэспубліканскі хакейны Кубак для юнацкіх каманд. Цяпер выступаць у адным і тым жа саставе зубаўцам складана, бо многія хакеісты ад'язджаюць на вучобу і працу ў іншыя гарады і не могуць прыехаць на той ці іншы матч. Тым не менш, менавіта каманда Зубава гуляла ў фінале. А сапернікам была Орша. Хакеісты Копысі атрымалі каштоўны вопыт, аднак за фіналам назіралі толькі як гледачы. Рашаючая сустрэча склалася няўдала для гаспадароў - каманда Зубава паказала больш зладжанае ўзаемадзеянне і перамагла 3:1. 

Непразрысты мяч
279/1, рейтинг: 2.452
комментарии (1)
оставьте своё мнение!