15:00

+12

6 м/с

979 гПа

18:00

+12

6 м/с

981 гПа

21:00

+9

3 м/с

984 гПа

00:00

+6

3 м/с

986 гПа

03:00

+5

3 м/с

988 гПа

Орша, Спорт

Хакейны турнір (фота)

22.02.2015 17:55

2647 просмотров, 0 комментариев

У Оршы адбыўся адкрыты чэмпіянат Аршанскага раёна па хакеі.

Турнір праходзіў у Лядовай арэне. Пра вынікі мы паведамім крыху пазней, а пакуль фотарэпартаж нашага карэспандэнта з месца падзей з пэўнымі каментарамі.

Варта адзначыць, што многія хакеісты аматарскіх каманд паказалі добрае валоданне хакейнай тэхнікай, катанне на каньках, гульцы найбольш моцных каманд парой чыталі гульню не горш за прафесіяналаў: нечакана кідалі па браме, спрабавалі нестандартныя хады, шчыра спачувалі партнёрам ці радаваліся за іх. Матчы гуляліся па схеме: 2 перыяды "бруднага" часу (гэта значыць, без спынення секундамеру ў выпадку вылету шайбы за межы пляцоўкі і іншых перапынкаў у гульні) і 15 хвілін у кожным перыядзе. Вось матч каманды "Аўтасэрвіс" (Круглае) супраць Оршы-2. У ім другая аршанская каманда (яна ў жоўтай форме) святкавала перамогу 1:0. Заадно сфатаграфаваныя машына для заліўкі лёду ў перапынку і невялічкае абледзяненне дарожак па-за пляцоўкай, якое назіраецца на любой арэне са штучным лёдам.

А гэта гульня БелГРЭСа з Оршай-1. Клас аршанцаў аказаўся вышэйшым, яны перамаглі "чырвоных" 7:0, прычым ужо на 2-й хвіліне матчу лік быў 2:0 на карысць гаспадароў. На трыбуне, як і заўсёды на хакеі, прысутнічалі цудоўныя прыгожыя дзяўчыны. Каля лавак запасных з цікавасцю сачылі за матчам хакеісты Круглага, якім трэба было выходзіць на лёд наступнымі.

Матч Круглага з лёзненскім "Дынама" скончыўся чарговым фіяска каманды з Магілёўшчыны. Каманда з Лёзна выйграла 4:0, прычым даволі хутка адкрыла лік. Папрацаваць давялося і брамніку "Дынама", а галоўны трэнер кругленцаў, які па сумяшчальніцтве з'яўляецца і гульцом каманды Алег Мігаль, стаяў задумліва і назіраў за няўдалымі атакамі сваёй каманды. Дарэчы, больш за 10 гадоў таму ён гуляў брамнікам за футбольную "Оршу", прычым даволі паспяхова.

Гульцы каманды Зубава, каманды з вялікімі традыцыям, назіралі за матчамі. Аднойчы зубаўцы нават выйгравалі "Залатую шайбу"! Наперадзе быў прынцыповы матч леташніх фіналістаў Орша-1 - Зубава.

А перад ім быў час выйсці з трыбун і прайсціся па іншых памяшканнях. Буфеты працавалі не ўсе, бо арэна была запоўненая не цалкам. І, як ні дзіўна, у гэтым ёсць вялікі плюс. Замест шматлікіх выпадковых людзей, абыякавых да хакею, на турніры было няшмат гледачоў, затое кожны з іх сур'ёзна цікавіўся падзеямі на лёдзе, перажываў за сваіх улюбёнцаў і абмяркоўваў гэта з суседзямі і сябрамі на трыбунах. Можна смела сказаць, што лепш малая аўдыторыя, якая разбіраецца ў хакеі, чым вялікая, якая не сочыць за матчамі і смеціць на месцах. Ды і кошт квітка для дарослых - 10.000 рублёў, а для дзяцей - 4.000 - найбольш аптымальны цэннік.

Летась каманда Зубава абгуляла Оршу ў фінале чэмпіянату раёна, цяпер зубаўцы прайгралі першы ж матч лёзненскаму "Дынама". Прынцыповы матч з Оршай-1 станавіўся для Зубава яшчэ і матчам жыцця ці смерці. Орша-1 (жоўтая і чорная форма) паспяхова адбіла вострыя атакі супернікаў і закінула шайбу сама, што прывяло публіку ў экстаз! Былі на трыбунах і прыхільнікі каманды Зубава, якія з расчараваннем выдыхнулі пасля фінальнай сірэны. Добрая атмасфера!

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Хакейны турнір (фота)

У Оршы адбыўся адкрыты чэмпіянат Аршанскага раёна па хакеі.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение