Храналогія гісторыі і культуры Оршы. Ч.3

Працягваем публікацыю вядомага аршанскага краязнаўцы Віктара Паўлавіча Лютынскага

494 просмотра :: 0 комментариев 16.05.2016 13:05

1230-я гг.

Утворана Вялікае Княства Літоўскае.

Карта “Вялікае Княства Літоўскае (XIII-XV стст.)”.

1237-1285 гг.

Адбыліся нашэсце і набегі мангола-татараў на Русь.

Манголы. Сучасны малюнак.

ХІІІ ст.

Датаванне знойдзенага ў 1812 годзе ў Оршы помніка старажытнай беларускай пісьменнасці, вядомага як Аршанскае Евангелле (захоўваецца ў Бібліятэцы АН Украіны).

Евангеліст Лука. Мініацюра з Аршанскага Евангелля.

1290 г.

Нарадзіўся Альгерд Гедзімінавіч, князь крэўскі і віцебскі, вялікі князь літоўскі (1345-77). За час яго княжання тэрыторыя ВКЛ павялічылася больш чым у 2 разы. Памёр у маі 1377 г.

Вялікі князь ВКЛ Альгерд. Гравюра з “Хронікі Еўрапейскай Сарматыі” А. Гваніні. 1581 г.

XIII-XV стст.

На працягу сярэднявечча назіраўся рост гарадской эканомікі, вылучэнне гандлёва-рамеснага насельніцтва, яго актыўная дзейнасць.

Гарадзішча. Касцяныя вырабы. ХІ-XVII стст.(паводле В.М. Ляўко).

1320 г.

Орша ў складзе Віцебскага княства (з пачаткам княжання ў Віцебску Альгерда Гедзімінавіча) далучана да Вялікага Княства Літоўскага.

Помнік Альгерду ў Віцебску. Фота аўтара.

Першая палова ХIV ст.

Па ініцыятыве вялікага князя Альгерда ў Оршы ўзведзены гарадскія ўмацаванні.

1350 г.

Нарадзіўся Вітаўт, сын Кейстута, князь гарадзенскі, трокскі, з 1392 г. – вялікі князь літоўскі. Пабудаваў у Оршы замак. Памёр 27.10.1430 г.

Вітаўт Вялікі. Малюнак М. Купавы.

Каля 1362 г.

Нарадзіўся Ягайла, Уладзіслаў II Ягела, вялікі князь літоўскі (1377—1381, 1382—1392) і кароль польскі (1386—1434). Унук Гедзіміна, сын Альгерда і праваслаўнай княгіні Юліаніі. Памёр 1.6.1434 г.

Вялікі князь ВКЛ Ягайла. Карціна М. Бачыарэлі.

Комментарии читателей:

Новости: Орша

Новости: Культура