00:00

+7

4 м/с

976 гПа

03:00

+6

3 м/с

976 гПа

06:00

+4

4 м/с

975 гПа

09:00

+6

6 м/с

976 гПа

12:00

+7

5 м/с

977 гПа

Орша, Культура

Храналогія гісторыі і культуры Оршы. Ч.4

13.06.2016 13:17

3898 просмотров, 2 комментария

Працяг гістарычнага даследвання Віктара Лютынскага

1384 г

Герб “Пагоня” стаў гербам Вялікага Княства Літоўскага.

Герб ВКЛ “Пагоня”.

1385 г., 14 жніўня

Падпісана Крэўская унія – дагавор аб аб’яднанні Вялікага Княства Літоўскага з Польскім Каралеўствам праз шлюб вялікага князя літоўскага Ягайлы і польскай каралевы Ядвігі. Асноўнай мэтаю гэтага саюза было працідзеянне знешняй небяспецы абедзвюх дзяржаў.

Плакат ў памяць Крэўскай уніі.

1386 г.

Орша была часова захоплена смаленскім князем Святаславам Іванавічам.

1387 г.

Орша згадваецца ў “Спісе гарадоў дальніх і блізкіх” як “Рша каменъ”.

1387 г., 20 лютага

Выдадзены Прывілей вялікага князя літоўскага Ягайлы, накіраваны на распаўсюджванне каталіцызму.

Вялікі князь ВКЛ Ягайла.

1392 г.

Орша вернута ў склад Віцебскай зямлі. Створана Аршанскае (Рошскае) намесніцтва з прамым падпарадкаваннем яго вялікаму князю літоўскаму Вітаўту.

1395 г.

Орша стала гаспадарскім (вялікакняскім) уладаннем.

1396 г

Князь Свідрыгайла захапіў Оршу і прызначыў яе намеснікам князя Івана Міхайлавіча.

Вялікі князь ВКЛ Свідрыгайла. Гравюра з “Хронікі Еўрапейскай Сарматыі” А. Гваніні. 1581 г.

1397 г.

Орша абложана смаленскім князем Святаславам Іванавічам.

1398 г.

У Оршы пачалося ўзвядзенне мураванага замка. Кіраваў пабудовай майстар з Кралеўца (Кёнігсберга, цяпер – Калінінград).

1401 г.

Князь Свідрыгайла аблажыў Оршу: “оршане затворилися в городе и боронилися два дни и потом подали город», каб пазбегнуць разбурэння.

1407 г.

Завершана будаўніцтва замка ў Оршы. Першапачаткова ён быў драўляным. Другі роў злучыў Аршыцу і Дняпро, заключыўшы ў воднае кальцо ўчастак плошчай 3,1 га пад назвай “замак”. План Аршанскага замка набліжаўся да трохвугольніка. Па перыметры налічваў пяць вежаў, тры з якіх былі вуглавымі. Чатыры з пяці вежаў мелі да паловы вышыні мураваныя асновы. Цалкам драўлянай з’яўлялася вялікая ўяздная вежа і набатная вежа, якая займала мыс. Вуглавая вежа над Дняпром мела патайны выхад да ракі, а вежа на р. Аршыца ля торгу мела тры брамы.

Аршанскі замак. Малюнак з карты XVI ст.

1410 г., 15 ліпеня

Аршанская харугва ў складзе аб’яднаных войск Польскага Каралеўства і Вялікага Княства Літоўскага ўдзельнічала ў Грунвальдскай бітве.

Бітва пад Грунвальдам. Гравюра XVI ст. з “Хронікі ўсяго свету” М. Бельскага.

1413 г., 2 кастрычніка

На агульным польска-літоўскім сойме прынята Гарадзельская унія – саюз Вялікага Княства Літоўскага і Польскага Каралеўства. Між іншым, у яе выніку ў княстве ўводзіліся па польскаму ўзору новы адміністрацыйны падзел і пасады.

Акт Гарадзельскай уніі.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Храналогія гісторыі і культуры Оршы. Ч.4

Працяг гістарычнага даследвання Віктара Лютынскага

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение