Хлопчыка збіла машына (+фота)

На Ўсходняй машына збіла хлопчыка і дрэва. У хлопчыка зламана нага. + Некалькі фотаздымкаў.

1673 просмотра :: 0 комментариев 30.06.2016 22:28

Увечары 30-га чэрвеня каля 21:10 легкавы аўтамабіль на пешаходным пераходзе збіў маленькага хлопчыка, на выгляд гадоў дзевяці. Пешаходны пераход ужо не рэгуляваўся светлафорамі – яны да таго часу былі ўжо адключаныя. Двое хлопчыкаў сталі перабягаць дарогу, у гэты момант па пераходзе ехаў легкавы аўтамабіль у бок Чаромушак. Кіроўца закрануў хлопца і вывярнуў стырно, урэзаўся ў дрэва і збіў яго, заехаўшы на ходнікі.

Кіроўца не кінуўся наўцёкі, а выбег з машыны і пачаў аказваць дапамогу пацярпеламу. На месцы падзей ужо было некалькі дзясяткаў людзей. Праз некалькі хвілін на месца здарэння прыбылі супрацоўнікі хуткай дапамогі і міліцыі. Неўзабаве да карэты хуткай дапамогі прыбегла маці пацярпелага, але дактары не пусцілі яе ўнутр машыны, бо яе сыну менавіта ў гэты момант ўжо аказвалі неабходную дапамогу. Калі першыя захады па медычнай дапамозе былі выкананыя, машына хуткай дапамогі адправілася з хлопчыкам у бальніцу.

Супрацоўнікі дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі пачалі разбірацца, хто вінаваты ў здарэнні, якое ледзь не прывяло да трагедыі – пацярпелы хлопчык, які не заўважыў аўтамабіль ці сам кіроўца легкавіка, які збіў яго.

Комментарии читателей:

Новости: Орша

Новости: Происшествия