18:00

+12

6 м/с

981 гПа

21:00

+9

3 м/с

984 гПа

00:00

+6

3 м/с

986 гПа

03:00

+5

3 м/с

988 гПа

06:00

+5

3 м/с

988 гПа

Орша, Общество

Турка Пятра І

07.08.2016 07:48

3906 просмотров, 46 комментариев

У Оршы прадаецца турка для кавы з праслаўленнем крывавага расейскага імператара Пятра І.

Турка прадаецца ў краме "Гарызонт" на вуліцы Міру. У пераліку на старыя грошы, як і пазначана на цэтліку ў краме, турка каштуе 259 700 рублёў. На турцы выведзены словы “Пётр Великий” і выява крывавага расейскага ўладара. Надпіс выкананы з дапамогай расейскага алфавіту, які выкарыстоўваўся да кастрычніцкага перавароту 1917 года.

Пётр І лічыцца прагрэсіўным манархам у суседняй Расеі, для Беларусі ж ён быў крывавым акупантам. Для тых, хто баіцца такіх словаў, адзначым, што, напрыклад, 29-га чэрвеня 1705 года, свае імяніны, Пётр І праводзіў у Полацку ў Сафійскім Саборы, які быў узведзены ў перыяд з 1030 па 1060 гады. Зайшоўшы ў найстаражытнейшы беларускі храм разам са сваімі паплечнікамі, у тым ліку Меншыкавым, імператар Расейскай імперыі ўчыніў расправу над уніяцкімі святарамі. Пётр і ягоныя афіцэры смяротна паранілі чатырох святароў, а настаяцель быў імі павешаны наўпрост у Саборы за тое, што адмовіўся перайсці з уніяцтва ў праваслаўе. Целы пакутніцкі загінулых былі патопленыя ў Дзвіне.

Падчас Паўночнай вайны, якая актыўна вялася і на тэрыторыі Беларусі, расейскія войскі паводле загаду Пятра І арганізавалі ў Полацкай Сафіі склад пораху. Гэта рабілася дзеля таго, каб вернікі не зрабілі храм месцам паломніцтва да магілаў уніякіх святароў. Порах 1 траўня 1710 года выбухнуў і тым самым зруйнаваў Сафійскі Сабор. А ў Копысі расейскія войскі пад зверхнасцю імператара, які смяротна замучыў нават свайго сына Аляксея – што яму чужы народ!, спалілі ўвесь горад. І вось цяпер, за 35 кіламетраў ад спаленага горада, у Воршы вольна прадаецца турка для кавы з выявай імператара, які нёс у Беларусь толькі кроў і руйнаванні, піша "Радыё Рацыя".

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Турка Пятра І

У Оршы прадаецца турка для кавы з праслаўленнем крывавага расейскага імператара Пятра І.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение