Шаракова пачынае, Талай працягвае

Сёння, 15-га жніўня Таццяна Шаракова стартуе на Алімпійскіх гульнях у велатрэку. Аліна Талай пачне сваю праграму 16-га жніўня.

250 просмотров :: 1 комментарий 15.08.2016 15:13

Аршанка Таццяна Шаракова рыхтуецца да старту ў першай гонцы омніюму – скрэтчы – на Алімпійскіх гульнях 2016 года ў Рыа-дэ-Жанэйра. Омніюм – дысцыпліна велатрэку, якая ўключае ў сябе шэраг гонак, вынікі ў якіх падсумоўваюцца і вызначаюцца медалісты. Праграма шасці гонак стартуе ў 16:59 у панядзелак, 15-га жніўня са скрэтчу. А 22:30 па праграме гонка індывідуальнага пераследу, а 00:17 гонка на выбыванне. Тэлеканалы “Беларусь 2” і “Беларусь 5”, якія наперабой радуюць беларусаў трансляцыямі Алімпійскіх гульняў, не паведамляюць, ці будуць пераключэнні на велатрэк. Аднак трансляцыі з Бразіліі можна глядзець і праз онлайны на інтэрнэт-рэсурсах, напрыклад, livetv.sx. Там паказваюць у тым ліку і велатрэк, на якім можна “злавіць” і трансляцыю трох гонак з удзелам Таццяны.

Праграма омніюму працягнецца на наступны дзень, 16-га жніўня. Спачатку а 16:57 па беларускім часе пройдзе круг з ходу, а 22:10 гіт з месца і, нарэшце, а 23:05 стартуе гонка па балах - апошняя, шостая дысцыпліна омніюму, пасля якой і будуць названыя чэмпіён і прызёры Алімпіяды. Пра трансляцыі велатрэку канкрэтна не паведамляецца і на гэты дзень, аднак калі беларускія тэлеканалы абмінуць выступ Таццяны Шараковай, выступ аршанкі можна будзе глядзець праз інтэрнэт тым жа спосабам.

Заўтра, 16-га жніўня, на Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанэйра стартуе і Аліна Талай. Верагодна, яе папярэдні забег не трапіць у трансляцыю “Беларусь 5”, хаця трансляцыя з Бразіліі запланавана на канале “Беларусь 5” а 16:40. Талай у папярэднім раўндзе бяжыць у другім забегу, старт якога аднесены на 17:13 па беларускім часе.

Комментарии читателей:

Новости: Орша

Новости: Спорт