Першыя плакаты

У Оршы з’явіліся першыя агітацыйныя плакаты кандыдатаў у дэпутаты.

538 просмотров :: 27 комментариев 22.08.2016 09:30

У Аршанскім раёне дзве акругі: Аршанская, якая аб'ядноўвае большую частку горада і Аршанская-Дняпроўская, якая аб'ядноўвае Аршанскі раён і частку горада. Таксама блізкая да Аршанчышчыны акруга - Сенненская, якая аб'ядноўвае суседнія раёны: Дубровенскі, Талачынскі і Сенненскі. Кандыдаты ў дэпутаты пачалі агітацыю. У горадзе з’явіліся першыя плакаты некаторых з іх.

На рэкламным “грыбку” непадалёк ад Гарадскога цэнтра культуры налеплены плакаты двух кандыдатаў – дзеючага дэпутата, былой старшыні Аршанскага гарсавету Людмілы Дабрынінай і старшыні Партыі аб’яднаных левых “Справядлівы свет” Сяргея Калякіна. Плакат Людмілы Дабрынінай большы па памерах за плакат у падтрымку Сяргея Калякіна, выкананы ў чырвона-зялёных колерах цяперашняга дзяржаўнага сцяга і змяшчае зварот да выбарцаў, без біяграфічных дадзеных Людмілы Анатольеўны. Плакат суправаджаецца лозунгам “Делами — навстречу людям”.

Плакат Сяргея Калякіна не змяшчае зваротаў, але на ім ёсць біяграфічныя звесткі Сяргея Іванавіча. Адзіны кандыдат ад дэмакратычных сілаў для сваёй выбарчай праграмы абраў лозунг “За справедливую Беларусь”.

Нагадаем, што поўны спіс кандыдатаў можна паглядзець на нашым сайце ў матэрыяле "Спіс кандыдатаў". Таксама мы прапануем усім кандыдатам у дэпутаты апублікаваць свае выбарчыя матар’ялы на нашым сайце.

Комментарии читателей:

Новости: Орша

Новости: Политика