12:00

+6

8 м/с

989 гПа

15:00

+9

8 м/с

991 гПа

18:00

+11

6 м/с

991 гПа

21:00

+6

4 м/с

993 гПа

00:00

+6

4 м/с

995 гПа

Орша, Общество

Гісторыя выбараў на Аршаншчыне Ч.2

25.08.2016 07:04

4648 просмотров, 0 комментариев

Працяг матэрыяла Віктара Лютынскага пра выбары ў нашым рэгіёне

У лютым 1947 годзе на аснове новага палажэння аб выбарах прайшлі выбары ў Вярхоўны Савет БССР 2-га склікання. I потым праз кожныя чатыры гады (а з 1975 года – праз пяць) грамадзяне рэспублікі накіроўваліся на выбарчыя ўчасткі. Вядома, што кіруючая роля ў арганізацыі і правядзенні выбараў належала тады Камуністычнай партыі.

Праводзіліся выбары звычайна зімой або ранняй вясной. Паўсюдна разгортвалася перадвыбарчая кампанія. Ішла яна як па наезжанай каляіне. Каго выбіраць – вызначала партыйнае кіраўніцтва. Адзіным фронтам (не блытаць з пазнейшымі франтамі) выступаў блок камуністаў і беспартыйных. Звычаўна разам з выбарамі ў Вярхоўны Савет рэспублікі праходзілі і выбары ў мясцовыя Саветы – абласныя, гарадскія, раённыя, пасялковыя, сельскія. І тут ужо колькасць партыйцаў сярод кандыдатаў прапарцыянальна зніжалася.

Перадвыбарчы плакат. 1946 г.

На перадвыбарчых сходах грамадзяне (прадстаўнікі якога-небудзь працоўнага калектыву) аднадушна вылучалі ў Вярхоўны Савет члена або кандыдата ў члены палітбюро ЦК КПСС (потым апошнія ў пісьме да выбаршчыкаў міласціва «згаджаліся» вылучацца кандыдатамі па адной з выбарчых акруг) і зацверджанага ў высокіх кабінетах будучага дэпутата. Слова «кандыдат» можна не згадваць, бо выбары былі безальтэрнатыўныя і кандыдат аўтаматычна станавіўся дэпутатам.

Звычайна дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР быў першы сакратар гаркама ці райкама КПБ. Ну, а далей дэпутатам ад Аршаншчыны мог стаць чалавек, які жыў і працаваў і ў Мінску, і ў Віцебску, і, зразумела, у горадзе ці раёне. Дэпутатамі станавіліся лепшыя прадстаўнікі тагачаснага грамадства з праверанымі і бездакорнымі працоўнымі біяграфіямі. Сярод іх былі, напрыклад, народныя пісьменнікі Беларусі Якуб Колас і Іван Чыгрынаў, уплывовыя гаспадарчыя дзеячы Георгій Сямёнаў і Васіль Мельнікаў (абодва – дырэктары буйнейшага ў Еўропе льнокамбіната), перадавікі вытворчасці машынабудаўнік Міхаіл Ларыёнаў і чыгуначнік Аляксей Бухавец.

Якуб Колас (К.М. Міцкевіч), дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 3-га склікання ад Аршанскай-Чыгуначнай акругі . Фота 1952 г.

Выніковасці выбараў у тыя часы не могуць не зайздросціць цяперашнія арганізатары выбарчых кампаній. Яўка выбаршчыкаў была ўзорнай. На ўчастках арганізоўваўся гандаль прадуктамі, якія ў звычайны дзень не заўсёды можна было сустрэць на паліцах крамаў. Дазвалялася і крыху «расслабіцца» – выпіць сто грамаў. Была і культурная праграма. Але не толькі і нават не столькі гэта прыводзіла людзей на ўчасткі. Грамадзянская свядомасць тагачаснага насельніцтва была значна вышэйшая за сённяшнюю. Ды й паспрабуй прабайкатаваць такую адказную палітычную справу! Такім чынам, у выбарах 1955-га, 1959-га і 1963-га гадоў прынялі ўдзел 100% выбаршчыкаў, у 1967-м – 99,99%, у 1971-м – 99,98% (лічбы тут і далей узятыя з публікацый раённай газеты «Ленінскі прызыў», з 1991 г. – «Аршанскай газеты»). Дарэчы, хочацца згадаць пра адзін цікавы факт, які «раскапаў» у 1958 годзе мясцовы журналіст. Бадай, ці не самай сталай выбаршчыцай не толькі Оршы, але і ўсёй Беларусі была тады 118-гадовая Гозі Беньямінаўна Дынхаева, якая пражывала па вуліцы Энгельса. Нарадзілася яна ў Курскай губерні ў 1840 годзе, а ў Оршу пераехала ў 1946 годзе. Ці сама доўгажыхарка пайшла на выбарчы ўчастак ці ёй прынеслі ўрну дадому, нам невядома.

Значок дэпутата ВС БССР. 1951-1991 гг.

Калі казаць пра народную падтрымку, то сучасным прэтэндэнтам на дэпутацкі мандат яна і не снілася. За кандыдатаў у дэпутаты аддалі свае галасы ў 1955-м годзе 99,91%, у 1959-м – 99,8%, у 1963-м – 99,86%, у 1971-м – 99,99% прагаласаваўшых (усе лічбы прыведзены па горадзе Орша, на раёне працэнты былі крыху ніжэйшыя, што не скажаш пра выбары апошняга часу).

Паштоўка з заклікам выбаршчыкам прыйсці на выбары. 1967 г.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Гісторыя выбараў на Аршаншчыне Ч.2

Працяг матэрыяла Віктара Лютынскага пра выбары ў нашым рэгіёне

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение