Зноў скралі ровар

У жыхара Барані скралі ровар "Stels".

425 просмотров :: 5 комментариев 28.08.2016 14:36

Лета - гарачая пара для крадзяжоў ровараў. На жаль, нямала падобных эпізодаў сёлета здарыліся і ў Оршы і Аршанскім раёне. 21-га жніўня пацярпеў жыхар Барані. У яго скралі ровар "Stels" 2016 года выпуску. Злодзей паквапіўся на новенькі ровар і скраў яго, нават не адамкнуўшы чужую адрыну, а вырваўшы дзверы ў яе.

Узбуджана крымінальная справа па частцы 1 артыкулу 205 Крымінальнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь. Матэрыяльная шкода склала 300 рублёў (дэнамінаваных).

Улетку звычайна здараецца абсалютная большасць крадзяжоў ровараў. Сёлета адзін з ровараў, напрыклад, быў скрадзены проста з пад'езду, дзе жыве яго гаспадар. Яшчэ ў адным выпадку злачынца нават перафарбаваў ровар у іншы колер, але "згарэў" на тым, што скрадзенае на пляжы прапанаваў...гаспадару гэтага самага ровара.

Комментарии читателей:

Новости: Оршанский регион

Новости: Происшествия