Перамогу адсвяткуюць у Гомлі

З канцэртам у гонар вялікай Перамогі пад Воршай у Гомель прыедзе Лявон Вольскі.

384 просмотра :: 0 комментариев 06.09.2016 14:00

У горадзе на Сожы 10-га верасня будуць святкаваць Перамогу ў бітве пад Воршай у 1514 годзе. З канцэртам у горад прыедзе сам Лявон Вольскі. Праграма канцэрту ў Гомелі ўжо распланавана, жывы выступ Вольскага пачнецца а 17-й гадзіне на адкрытай пляцоўцы сядзібы грамадска-палітычнага цэнтру па вуліцы Палескай, 52. Таксама запланаваны і выступ гомельскіх бардаў. Дзень 10-га верасня абраны недарэмна – такім чынам гомельскія дэмакраты адсвяткуюць не толькі славутую перамогу нашых продкаў пад зверхнасцю Канстанціна Астрожскага над маскавітамі, але і скончаць свае выступы перад парламенцкімі выбарамі, веры ў справядлівы падлік галасоў на якіх няма. Самі выбары прызначаны на 11 верасня. Уваход вольны, дзеля яго трэба толькі сказаць пароль: Каго любіш? Люблю Беларусь! То ўзаемна!

Комментарии читателей:

Новости: Беларусь

Новости: Культура