Краму аднаўляць не будуць

Краму насупраць “Ёлачкі” ў раёне Заходняя вырашылі не аднавіць, а разабраць (+фота).

392 просмотра :: 0 комментариев 21.09.2016 11:57

Калі 13-га ліпеня па Оршы пранёсся моцны ўраган, наймацнейшыя парывы ветру былі якраз у раёне Заходняй, эпіцэнтр смерчу прыйшоўся на месца, дзе знаходзіцца крама “Ёлачка” (народная назва). Насупраць яе стаяла невялікая аднапавярховая крама-павільён, у якой прадавалі чабурэкі, каву, гарбату. Падчас урагану на яе ўпала некалькі дрэваў, што прычыніла сур’ёзную дэфармацыю збудаванню (на фота).

У выніку краму было вырашана разабраць, і па стане на 20 верасня ад яе застаўся адно каркас. Дзверы, вокны і ўнутранае аздабленне крамы ўжо вынесена. Дэфармацыя аказалася настолькі вялікай, што было вырашана – краму ў яе ранейшым стане ўжо не аднавіць.

Паводле зводак Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, у Аршанскім і Віцебскім раёнах застаюцца 4 будынкі сельскагаспадарчага прызначэння з неадноўленымі дахамі. З іх 3 фермы. Аднаўленчыя работы вядуцца паскоранымі тэмпамі ў сувязі з бліжэйшым пахаладаннем.

Таксама адноўлены не ўсе будынкі. На жылым доме непадалёк ад эпіцэнтру ўрагану па-ранейшаму не пастаўлены дах, а ў лесе побач рабочыя сканчаюць вывозіць паваленыя дрэвы.

Комментарии читателей:

Новости: Орша

Новости: Общество