“Ленінскі прызыў” пра выбары 1951 г.

Выбары ў Вярхоўны Савет БССР на Аршаншчыне ў 1951 г. з Якубам Коласам, агітацыяй і одамі Сталіну.

418 просмотров :: 3 комментария 21.09.2016 17:28

На нашым сайце ў сямі частках выйшла даследванне вядомага гісторыка Віктара Лютынскага па гісторыі выбараў на Аршаншчыне. У даследванні можна было пазнаёміцца са старымі здымкамі і ходам падзей.

Гісторыя выбараў на Аршаншчыне. Ч.1

Гісторыя выбараў на Аршаншчыне. Ч.2

Гісторыя выбараў на Аршаншчыне. Ч.3

Гісторыя выбараў на Аршаншчыне. Ч.4

Гісторыя выбараў на Аршаншчыне. Ч.5

Гісторыя выбараў на Аршаншчыне. Ч.6

Гісторыя выбараў на Аршаншчыне. Ч.7

11 верасня прайшлі яшчэ адны выбары – выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Як і многія з папярэдніх, яны ўтрымлівалі мала рэальнага волевыяўлення народа і шмат парушэнняў пры падліку галасоў. Некаторыя былыя кандыдаты ўжо звярнуліся з пратэстамі і патрабаваннямі скасаваць вынікі выбараў з-за вялікай колькасці парушэнняў. Мы ж звернемся да выбараў 1951 года, якія на сваіх старонках апісвала аршанская газета “Ленінскі прызыў”.

Тады адным з кандыдатаў быў знакаміты паэт Якуб Колас, яму была прысвечана цэлая паласы “Пясняр беларускай зямлі”. Вядома ж, Якуб Колас бачыў шмат хібаў у тагачаснай сістэме, бачыў здзек з беларускай мовы і істотнае звужэнне сферы яе ўжытку. Пра гэта ён напіша ў вялікім звароце да ўладаў незадоўга да сваёй смерці ў 1956 годзе.

Мова “Ленінскага прызыву” ў 1951 годзе – выключна беларуская, але з акалічнасцямі таго часу. Словы “савецкі”, “рэвалюцыйны” ды іншая лексіка з “чырвоным налётам” пісалася так: “рэволюцыя”, “совецкі”, “соцыялістычны”, “комунізм” і гэтак далей. Толькі потым гэтая неўласцівая беларусам норма будзе выдалена з літаратурнай мовы і замененна на прынцып “акання”. Тым не менш, у мове газеты хапала русізмаў – словаў, наўпрост скалькаваных з рускай мовы. Хаця варта адзначыць, што пісала газета выключна на роднай мове.

Таксама на старонках газеты шмат месца перад выбарамі аддавалася пад знаёмства людзей з дэпутатамі. Побач з вялікімі фотаздымкамі кандыдатаў ад блока камуністаў і беспартыйных змяшчалася іх працоўная біяграфія і крыху словаў ад іх саміх. Але знаходзілася месца і для крытыкі: артыкулы пра недастатковую палітычную работу з працоўным калектывам на тым ці іншым заводзе, напрыклад, на адным з прадпрыемстваў залу для правядзення камуністычных лекцый ператварылі на месца для выпіўкі і танцаў.

Адзін з артыкулаў перадвыбарчага перыяду 1951 года паведамляе пра перабоі з электрычнасцю. Маўляў, удзень, калі не трэба, электраэнергія падаецца ў дамы, а ўвечары, калі яна якраз патрэбная, пачынаюцца збоі. Дадзенай з’яве нават прысвечана карыкатура. У асобных артыкулах апісваецца, з якім душэўным уздымам да дня галасавання рыхтуецца які-небудзь працоўны калектыў.

Заканчэнне выбараў таксама адзначана шэрагам артыкулаў. Пра сам дзень журналісты пытаюцца ў многіх выбаршчыкаў. Тыя бесперапынна хваляць Іосіфа Сталіна і савецкую дзяржаву, радуюцца жыццю. Адзін з матэрыялаў змяшчае маленькі абзац, перапоўнены радасным пафасам: “Раніцой прыток выбаршчыкаў на ўчастку быў выключна вялікі. Кожны імкнуўся ў ліку першых аддаць свой голас за непераможны сталінскі блок комуністаў і беспартыйных.” Цікава, што журналіст, які перадае рэпартаж з выбарчага ўчастку, паведамляе пра надпісы на бюлетэнях, якія нібыта зрабілі самі выбаршчыкі з пажаданнямі Сталіну доўгага жыцця (Сталін памрэ праз два гады, ужо ў 1953 г.). Пры цяперашнім выбарчым кодэксе любыя пабочныя пазнакі на выбарчым бюлетэні прыроўніваюцца да парушэння, і такі бюлетэнь лічыцца сапсутым.

Выбары 1951 года скончыліся, паводле афіцыйных дадзеных, пераканаўчай перамогай сталінскага блока камуністаў і беспартыйных, як і любыя выбары сталінскага перыяду.

Комментарии читателей:

Новости: Орша

Новости: Политика