Талай на ўроку

У Пінску Аліна Талай і Юры Жыгамонт правялі арыгінальны ўрок беларускай мовы і літаратуры.

222 просмотра :: 1 комментарий 08.10.2016 16:38

На Берасцейшчыне працягваецца рэалізацыя агульнанацыянальнай акцыі «Чытаем па-беларуску з Velcom» для дзяцей 2-3 класаў, чарга дайшла да Пінска. У гэтым старажытным палескім горадзе ўрок для дзетак правялі знаны вядоўца Юры Жыгамонт і лёгкаатлетка з Оршы Аліна Талай. Пасля ўроку Аліна прызналася, што любіць беларускую літаратуру і ёй ёсць, што распавесці дзецям:

Я чытаю вельмі шмат беларускай літаратуры і вось не так даўно, на мінулым тыдні, была прэзентацыя новай кнігі беларускага пісьменніка Віктара Марціновіча, у якой я удзельнічала. І вы можаце таксама пачытаць.

У Пінску адкрытыя заняткі беларускай мовы і літаратуры ў межах акцыі «Чытаем па-беларуску з Velcom» адбыліся ў двух школах і адной гімназіі. Далей акцыю прымае Лунінец, а пасля — навучальныя ўстановы Гарадзеншчыны.

Фота: media-polesye.by.

Комментарии читателей:

Новости: Беларусь

Новости: Общество