Ужо 9 год мы разам

Сёння - 2 лістапада - чарговы дзень народзінаў нашага сайта

254 просмотра :: 9 комментариев 02.11.2016 07:38

Менавіта ў 2007 годзе ў Оршы з'явіўся свой навіновы незалежны сайт. Тады ён называўся "Аршанскі веснік" - па назве незалежнай газеты, якая выдавалася ў нашым горадзе з 1915 года. Потым гэты ж сайт перайшоў да імя orsha.belarda.org, далучыўшыся да сеткі рэгіянальных парталаў. А з 2013 года атрымаў сёняшні інтэрфэйс і адрас. За гэтыя гады сайту ўдалося стаць самай папулярнай навіновай старонкай пра наш рэгіён у сеціве. Штодзённыя абнаўленні, тэрміновая падача матэр'ялаў і неперадузятасць нашай інфармацыі знайшлі водгук у шматлікіх аршанцаў.

Хаця ў гэтым годзе наш калектыў нападкала вельмі сумная навіна - смерць аднаго са стваральнікаў і рэдактара Алеся Шутава, але мы працягваем трымаць той жа стыль працы, дзякуючы чаму, працягвае расці і рэйтынг. Дзякуем нашым чытачам за інтарэс да нашай штодзённай работы.

Комментарии читателей:

Новости: Орша

Новости: Общество